На Астравеччыне ўпершыню прайшло свята «Дыялог нацый»

22:47 / 15.06.2019

У суботу ўсе дарогі вялі ў Рымдзюны. На адзін дзень аграгарадок стаў культурнай сталіцай Астравеччыны: тут прайшло свята «Дыялог нацый».

Для маленькіх удзельнікаў святочнага мерапрыемства працавала дзіцячая пляцоўка: надзіманая горка, батуты, таксама можна было паласавацца папкорнам і салодкай ватай. Сталічная тэатральная школа «Артбум» прэзентавала на рымдзюнскай сцэне дзіцячы спектакль па матывах творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча «Каралева вужакоў».

0.jpg

Старт святу нацыянальнасцей дало адкрыццё музейнага пакоя «Куток старажытнага мясцовага побыту», дзе прадстаўлены некалькі экспазіцый, прысвечаных працы, ільну, духоўнаму жыццю гервяцкага краю. У музейным пакоі сабрана больш за 350 экспанатаў, з якіх на 185 ужо аформлены спецыяльныя пашпарты.

2.jpg

1.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

Праз некалькі імгненняў на сцэну выйшлі прадстаўнікі трох нацыянальнасцей, якія кожны на сваёй мове прывіталі гасцей.

– На Астравеччыне спакон вякоў у згодзе і павазе адзін да аднаго пражываюць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, – адзначыла ў прывітальным слове загадчыца аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Гервяты (Рымдзюны) Наталля Бялячыц. – Радасна, што кожны з нас беларусаў, палякаў, літоўцаў зберагае традыцыі сваіх продкаў. У мінулым годзе свята «Дыялог нацый» прайшло ў Мінску, сёлета – у Рымдзюнах. Спадзяюся, што ў наступным годзе эстафету «Дыялога нацый» прымуць у Пелясе ці Лідзе.

7.jpg

Аматарскае аб’яднанне традыцыйнай народнай культуры «Жыльвіціс» – унікальнае. Яго ўдзельніцы народны майстар Беларусі Марыя Мажэйка, Марыя Мухніцкая, Тарэса Каткоўская, Ангеле Валене, Вальда Ёч і Уна Шармукшене акапэльна выканалі некалькі песень на дзвюх мовах – літоўскай і беларускай – і атрымалі Падзячныя пісьмы ад Астравецкага раённага выканаўчага камітэта і Літоўскага цэнтра культуры, адукацыі і інфармацыі.

IMG_9444.jpg

Беражліва наследуюць традыцыі сваіх бабуль і дзядуль і школьнікі Рымдзюнскай школы з літоўскай мовай навучання, якія яскрава прэзентавалі тэатральную пастаноўку на літоўскай мове і некалькі танцавальных кампазіцый.

8.jpg

10.jpg

С прывітальнымі словамі выступілі пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас і намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла.

IMG_9499.jpg

12.jpg

На жаль, на свяце не змаглі прысутнічаць заўсёднікі трансгранічных імпрэз і феcтываляў – астравецкія палякі – у гэты дзень хор «Польскае рэха Астраўца» прадстаўляў Гродзеншчыну на свяце польскай культуры ў Мінску. Тым не менш, старшыня раённага аддзялення саюза палякаў на Беларусі Тарэса Мароз у відэазвароце перадала ўсім шчырыя віншваванні.

Імя светлай памяці ксяндза Леаніда Несцюка, намаганнямі якога касцёл Святой Тройцы стаў лічыцца адной з пярлін Беларусі, на стагоддзі запісана ў гісторыю гервяцкага краю. Былая супрацоўніца «Астравецкай праўды» Ганна Чакур падрыхтавала да друку кнігу пра гісторыю гервяцкага храма і парафіі, дзейнасць ксяндза Леаніда пад сімвалічнай назвай «Вялікая душа маленькай парафіі». На літоўскую мову яе пераклала настаўніца Рымдзюнскай школы з літоўскай мовай навучання Людміла Бублявічуце-Дымчанка. Таксама адбылася прэзентацыя кнігі «Манаграфія Гервяцкага краю».

А завяршылася свята нацыянальнасцей выступленнямі лепшых артыстаў Астравеччыны. Асабліва цёпла гледачы віталі ансабль народнай песні «Кемяліна».

11.jpg

…Верыцца, што свята «Дыялог нацый» стане адным з брэндавых мерапрыемстваў нашага краю, у якім у суседстве жывуць, ствараюць сем’і і гадуюць дзяцей беларусы, літоўцы, палякі, украінцы, рускія…

Текст: