Перамогу святкуе Гудагайскі сельсавет

14:46 / 08.04.2021
Гудагайскі сельвыканкам перамог у абласным конкурсе сярод органаў мясцовага самакіравання Гро­дзенскай вобласці па выніках 2020 года.

Старшыня Гудагайскага сельскага Савета дэпутатаў Віктар Карповіч узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. А сельсавет як пераможца конкурсу ў падарунак атрымаў мотакасу.

1.jpg

Пры вызначэнні пераможцы ўлічваліся такія паказчыкі, як санітарны стан населеных пунктаў, пажарная бяспека, работа дэпутацкага корпуса і аглядных камісій.

– Падарунак, які мы атрымалі, рэч у гаспадарцы неабходная, – гаворыць старшыня сельвыканкама Віктар Карповіч. – Мотакаса спатрэбіцца для абкосу травы, газонаў, добраўпарадкавання закінутых участкаў, увогуле навядзення парадку на зямлі. Вельмі прыемна, што наша сумесная з жыхарамі сельсавета і адказнымі структурамі работа была высока ацэнена. Дык давайце працягнем рабіць наш край чысцейшым і прыгажэйшым – і пачнём з самага простага: прыбяром свае падворкі  і прылеглыя тэрыторыі.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: