Узнагароду за сацыяльную інтэграцыю атрымаў Астравецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

14:42 / 30.03.2021

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прызнаны ў вобласці лепшым партнёрам па аказанні падтрымкі сацыяльна неабароненым групам насельніцтва.

Дыплом 2 ступені Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа цэнтр атрымаў у рамках праекта «Пашырэнне ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў па пытаннях сацыяльнай інтэграцыі ў Беларусі».

2.jpg

– Праект стартаваў у 2017 годзе, вынікі падводзілі ў пачатку 2021-га, – расказала загадчык аддзела дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра Аксана Свірская. – Мы распрацавалі і рэалізавалі 2 ініцыятывы. Першая – «Марым на адной мове» – для маладых людзей з інваліданасцю і іх сямей. Для бацькоў праводзілі інфармацыйныя гадзіны з юрыстамі, святарамі, работнікамі бальніцы, арганізоўвалі паездкі, майстар-класы па вытворчасці сувенірнай прадукцыі, а для дзяцей – клоўнскія тэрапеўтычныя праграмы. Другая – «Актыўнае рэтра» – распрацавана для людзей пажылога ўзросту з мэтай фарміравання ў іх матывацыі да здаровага ладу жыцця, вырашэння праблемы вольнага часу і псіхалагічнай падтрымкі.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: из архива территориального центра