Што лічыць галоўным дасягненнем КСУП «Гудагай» яго дырэктар Эдуард Садоўскі

13:38 / 20.11.2020
421

Дырэктара КСУП «Гудагай» Эдуарда Садоўскага карэcпандэнт папрасіў адказаць на 3 пытанні.

1.jpg

1. Галоўнае дасягненне вашай гаспадаркі ў гэтым годзе?

– Тое, што ўласнымі сіламі распрацавалі праект па будаўніцтве новага малочна-таварнага комплексу ў Смілгах і прайшлі адбор у Банку развіцця. Новы від дзяржаўнай падтрымкі атрымаюць толькі 8 праектаў па будаўніцтве жывёлагадоўчых аб’ектаў, у тым ліку і наш. Гэта значыць, што накірунак развіцця прадпрыемства выбраны правільна. 

2. Пастаўце адзнаку раслінаводству і жывёлагадоўлі па 5-цібальнай шкале. 

– Пяць-дзесяць гадоў назад мы нават і не марылі пра надоі ад каровы ў 9 тысяч кілаграмаў. А нашы комплексы «Германішкі» і «Малі» на канец года павінны выйсці на 11 тысяч. Падчас святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі адчуваў асаблівы гонар, калі для ўзнагароджвання на сцэну падымаліся працаўнікі жывёлагадоўлі. Таму гэтай галіне пастаўлю «добра», раслінаводства спрацавала на моцную «тройку». 

3. Пра што марыце і якія задачы ставіце перад сабой і калектывам на наступны год?

– Хутчэй пабудаваць і пачаць эксплуатаваць малочна-таварны комплекс «Смілгі» – гэта дазволіць вывесці жывёлагадоўлю на новы ўзровень. У планах адужаць будаўніцтва за наступны год на 70-80%: 3 кароўнікі і малочна-даільны блок.

Важную ролю іграюць і дасягнутыя эканамічныя паказчыкі. Гэта разумею не толькі я, як кіраўнік, але і спецыялісты, і працаўнікі гаспадаркі. Таму ў планах – нарошчваць аб’ёмы вытворчасці сельскагас­падарчай прадукцыі. 





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений