«Гудагай» атрымаў новы від дзяржпадтрымкі на будаўніцтва малочна-таварнага комплексу

12:34 / 26.08.2020

Новы від дзяржаўнай падтрымкі атрымаюць 8 інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве малочна-таварных ферм і комплексаў – у іх ліку і камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Гудагай».

Конкурсны адбор прайшло толькі 8 сельскагаспадарчых праектаў, 4 з іх – з Гродзеншчыны, з высокай эканамічнай і тэхналагічнай эфектыўнасцю.

КСУП «Гудагай» – бадай што самая паспяховая гаспадарка Астравеччыны. На прадпрыемстве актыўна развіваюць і раслінаводства, і малочную жывёлагадоўлю. З будаўніцтвам цэха па перапрацоўцы насення рапсу гадавы аб’ём выпуску жмыху склаў больш за тысячу тон – прадпрыемства цалкам забяспечана кармамі ўласнай вытворчасці, што дазваляе павялічыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы. Таму выраша было распачаць будаўніцтва малочна-таварнага комплексу на 600 дойных кароў у Смілгах.

12.jpg

– Затраты на ўсіх этапах будаўніцтва жывёлагадоўчага аб’екта, пачынаючы ад распрацоўкі дакументацыі і заканчваючы набыццём абсталявання, дэталёва пралічаныя і падрабязна распісаныя ў праекце, – расказала галоўны эканаміст КСУП «Гудагай» Ірына Юцкевіч. – На новым комплексе прадугледжана два кароўнікі з боксавым утрыманнем жывёлы, даільна-малочны блок з устаноўкай «паралель 2х16», цэх сухастойных кароў і ацёлу, будынак для «сухастою» і траншэя для захоўвання травяністых кармоў аб’ёмам 5 тысяч тон. Па папярэдніх разліках – па цэнах на 1 студзеня бягучага года – будаўніцтва комплексу абыдзецца ў 9 997,21 тысячы рублёў, з якіх самая значная частка будзе накіравана на правядзенне будаўніча-мантажных работ. Прыемна, што КСУП “Гудагай” увайшоў у лік пераможцаў. Атрыманыя бюджэтныя трансферты складуць 25% ад сумы камітальных выдаткаў на будаўніцтва жывёлагадоўчага аб’екта.

На малочна-таварным комплексе ў Смілгах, які плануюць увесці ў эксплуатацыю ў жніўні 2022 года, будуць працаваць 24 чалавекі. Выхад жывёлагадоўчага аб’екта на максімальную загрузку магутнасцей чакаецца не раней за люты 2024-га.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич