Классные каникулы были в «Мельнице»
10:06 / 27.10.2020
У лагеры з дзённым знаходжаннем «Млын», што працаваў у ЦТДіМ на летніх канікулах, увасаблялі ў жыццё экалагічную праграму выхавання «ЭКО Kids» для дзяцей 8–12 гадоў. Распрацоўку гэтай ідэі пасля ўдзелу ў абласным этапе конкурсу педагогі прадставілі на суд рэспубліканскага журы – у нацыянальным дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Нядаўна падвялі вынікі аздараўленчай кампаніі. У намінацыі «Новыя мадэлі арганізацыі дзіцячага адпачынку «Зробім лета ярчэйшым» астраўчане ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі. Па традыцыі, пераможцам і прызёрам конкурсу ўручаюць і сімвал галоўнага летніка краіны – крыштальнага зубра.
Дарэчы, сярод устаноў адукацыі раёна, якія арганізуюць дзіцячы адпачынак, цэнтр творчасці пакуль што адзіны атрымаў такую высокую ацэнку, ды яшчэ і не ўпершыню. У 2018-м праграма адпачынку «Вясёлкавай» бізнес-змены таксама заняла 3-е месца.
Сёлета педагогі «прыручылі» крыштальнага зубра ў чарговы раз – упэўнена, не апошні. А тым, хто яшчэ не быў у астравецкім «Млыне», раю адпачыць там – не пашкадуеце.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.