Программа “Вясёлкавай” смены Островецкого ЦТДиМ завоевала 3 место в республике

12:20 / 24.10.2018

Праграма выхавання “Паспяховы я – паспяховая краіна” профільнага атрада “Вясёлка” Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прызнана адной з лепшых у рэспубліцы.

Вяселка1.jpg

“Вясёлку” ў нашым раёне ведаюць добра, кожны год жадаючых трапіць туды на летні адпачынак – хоць адбаўляй.

Крэатыўныя дарослыя штогод прыдумваюць для сваіх выхаванцаў нешта новенькае – ні адна змена не бывае падобнай на папярэднюю. Галоўнай тактыкай выхавання яны абіраюць роўнасць і адзінства: робім, раімся, вучымся, гуляем, спяваем, танцуем, спаборнічаем – усё разам.

Дарэчы, адукацыйны элемент – абавязковы. У гэтым годзе дзеці спасцігалі першаасновы вядзення ўласнага бізнесу. Распрацавалі гэту бізнес-змену намеснік дырэктара Астравецкага ЦТДіМ Святлана Куцько і метадыст Маргарыта Качан. Ажыццяўлялі разам з аўтарамі задуманае выхавацелі летнікаІ рына Мілешка, Вікторыя Касцюк і Таццяна Касюк, а таксама педагогі дадатковай адукацыі, якія ладзілі майстар-класы і дапамагалі ў падрыхтоўцы мерапрыемстваў.

Значнасць ідэі праграмы выхавання і работы педагагічнага калектыву цэнтра творчасці ацанілі на абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы летнік. А на мінулым тыдні астраўчане атрымалі галоўную ўзнагароду – Дыплом ІІІ ступені Міністэрства адукацыі і крыштальнага зубра за перамогу ў рэспубліканскім этапе ў намінацыі “Новыя мадэлі арганізацыі дзіцячага адпачынку “Зробім лета ярчэйшым”.

Вяселка2.jpg

Найлепшай узнагародай сваёй работы педагогі лічаць удзячныя водгукі дзяцей і іх бацькоў. Але гэта падзея для іх вельмі важная: па-першае, здзівіць рэспубліканскае журы вельмі складана, а па-другое, упершыню ў скарбонку дасягненняў летнікаў нашага раёна была пакладзена такая перамога.


Текст:
Фото: з архіва Астравецкага ЦТДіМ