Два звяны зернесушыльшчыкаў КСУП “Гудагай” дасушылі па 2 тысячы тон

16:38 / 27.07.2020

Першымі ў раёне давялі да патрэбнай кандыцыі па 2 тысячы тон збожжа аператары зернесушыльных установак КСУП “Гудагай”.

IMG_7496.jpg

Вадзім Адамковіч і Віталь Андрушкевіч першымі ў раёне сярод аператараў зернесушыльных комплексаў дапрацавалі 2 тысячы тон збожжа


Працаўнікі гэтай гаспадаркі – камбайнеры, вадзіцелі, зернесушыльшчыкі – з першых дзён масавай уборкі збожжавых займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў раёне. На раніцу панядзелка ў КСУП “Гудагай” абмалочана 630 гектараў збожжа ўраджайнасцю амаль 53 цэнтнеры з гектара, а гэта на 20 цэнтнераў больш, чым летась. Пераможцы жніўнага спаборніцтва, якое штогод ладзіць Астравецкі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, не прымусілі сябе чакаць.

Першымі давялі да патрэбнай кандыцыі 2 тысячы тон збожжа і аператары зернесушыльнага комплексу айчыннай вытворчасці “Грын Вэй” (Германішкі) Вадзім Адамковіч і Віталь Андрушкевіч. Да слова, хлебаробы не першы раз перамагаюць у жніўным спаборніцтве.

Крыху саступілі таварышам Іван Анімуцкі, Дзмітрый Валяваты і Міхаіл Грымбоўскі, якія працуюць у Малях на зернесушыльным комплексе “ЛідАрай”.

IMG_7493.jpg

ІІ месца ў жніўным спаборніцтве сярод зернесушыльшчыкаў занялі  Дзмітрый Валяваты, Міхаіл Грымбоўскі і Іван Анімуцкі


Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула, галоўны бухгалтар Марыя Станкевіч і прафсаюзны лідар гаспадаркі Ганна Налівайка ўручылі пераможцам дыпломы і падарункі.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 


Текст:
Фото: Алена Ганулич