Новыя пераможцы жніўнага спаборніцтва

19:17 / 25.07.2019
2004

На Астравеччыне ўборачная кампанія набірае абароты – сёння, 25 ліпеня, вызначыліся ўсе пераможцы жніўнага спаборніцтва сярод аператараў зернесушыльных установак, а таксама стаў вядомы апошні прызёр жніўнага спаборніцтва сярод вадзіцеляў.

Аператары зернесушылк_ КСУП Гудагай прымаюць в_ншаванн_ ад Юрыя Адулы.JPG

Аператары зернесушылкі “ГрынВэй” КСУП “Гудагай” Вадзім Адамковіч і Яўген Раткевіч прымаюць віншаванні ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрыя Адулы


Першымі ў раёне 2 000 тон збожжа давялі да патрэбнай кандыцыі гервяцкія аператары – Франц Тотчык, Юрый Баравік і Анатоль Сасноўскі.

Франц Тотчык разам з напарн_кам_ першыя ў раёне перасушыл_ 2 000 тон збожжа.JPG

Франц Тотчык разам з напарнікамі з КСУП “Гервяты” першыя ў раёне перасушылі 2 000 тон збожжа


Калегам крыху саступілі таксама аператары КСУП “Гервяты” – Юрый Леншын, Віталь Бясецкі і Аляксандр Сасноўскі, якія летась, да слова, сталі пераможцамі жніўнага спаборніцтва ў сваёй катэгорыі.

Аператар зернесушыльнага комплекса Аляксандр Сасноўск_.JPG

Аператар зернесушыльнага комплекса КЗСВ-30 КСУП “Гервяты” Аляксандр Сасноўскі


Трэцюю пазіцыю занялі аператары зернесушыльнай устаноўкі КСУП “Гудагай”: Віталь Андрушкевіч, Яўген Раткевіч і Вадзім Адамковіч.

Нагадаю, што сёлета сярод вадзіцеляў “золата” і “серабро” жніўнага п’едэстала забралі адразу два гервятцы – Вадзім Кацяш і Уладзімір Трышын. Сёння тысячу тон збожжа перавёз і вадзіцель КСУП “Міхалішкі” Станіслаў Мілашэвіч.

Стан_слаў М_лашэв_ч _ прафсаюзны л_дар КСУП М_хал_шк_ _рына Мацкела.JPG

Станіслаў Мілашэвіч і прафсаюзны лідар КСУП “Міхалішкі” Ірына Мацкела


Гудагайская зернесушылка ГрынВэй.JPG

Зернесушылку айчыннай вытворчасці “ГрынВэй” летась набылі ў КСУП “Гудагай”


Лепшых хлебаробаў раёна з выдатным вынікам павіншавалі старшыня і галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула і Марыя Станкевіч, а таксама лідары прафсаюзных пярвічак гаспадарак.

…Пераможцы жніўнага спаборніцтва сярод вадзіцеляў і аператараў зернесушыльных установак ужо вядомыя. Застаецца толькі чакаць, хто з камбайнераў першы ў раёне запіша на свой рахунак жаданую тысячу тон збожжа.

У пол_ - м_хал_шкаўск_я камбайнеры.JPG

У полі – міхалішкаўскія камбайнеры


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алена Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений