Чым журналістаў здзіўляла Смаргоншчына (+ відэа)

13:37 / 06.03.2020

Традыцыйна прэс-канферэнцыі, якую кожны квартал у розных раёнах праводзіць старшыня Гродзенскага аблвыканкама для журналістаў раённых і рэспубліканскіх СМІ, папярэднічае знаёмства з рэгіёнам. На гэты раз прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі сустракалі ў Смаргоні.

IMG_9089.JPG

Чым вядомы суседні нам раён? Упэўнена, большасць астраўчан назаве не адзін брэнд Смаргоншчыны. Мядзвежая акадэмія, абаранкі, смаргонскія смятана і марожанае, Залессе… – і гэты пералік можна працягваць доўга! У чарговы раз здзіўлены былі і журналісты.


Крылаты геній салдацкай славы

IMG_9057.JPG


У другі год Першай сусветнай вайны, восенню 1915 года, яе страшная лавіна дакацілася да Беларусі. Менавіта Смаргонь стала тым горадам, дзе нямецкія войскі сутыкнуліся з моцнай абаронай рускіх гвардзейцаў.

Больш за 16 000 жыхароў горада атрымалі тады загад на працягу трох гадзін пакінуць свае дамы – і людзі больш ніколі туды не вярнуліся. Пасля вайны ў горадзе засталося ўсяго толькі 154 чалавекі.

IMG_9055.JPG

Доўгіх 810 дзён – крыху больш доўжылася блакада Ленінграда падчас Вялікай Айчыннай вайны -- салдаты трымалі абарону. Смаргонцы помняць сваю гісторыю і шануюць памяць аб жыхарах горада і салдатах, якія загінулі ў тыя гады, памерлі страшнай смерцю падчас газавай атакі. У гонар герояў Першай сусветнай на лініі супрацьстаяння 1915-1917 гг. створаны мемарыяльны комплекс “Крылаты геній салдацкай славы”. На рэалізацыю гэтага грандыёзнага праекта спатрэбілася некалькі гадоў. Аднак тое, што паўстае перад вачыма, прыцягвае і прымушае задумацца.

Пра вайну, яе ахвяры і боль думалі і гаварылі падчас мітынга, удзельнікамі якога сталі журналісты каля мемарыяла. Хвіліна маўчання, малітва, пранікнёнае “Авэ Марыя” і ўскладанне кветак у памяць аб тых, хто трымаў абарону горада і хто аддаў за яго сваё жыццё.

У “Садружнасці”

Пазнаёміліся журналісты і з вытворча-лагістычным патэнцыялам раёна.

На Смаргоншчыне размешчана таварыства з абмежаванай адказнасцю “Белагратэрмінал”, якое ўваходзіць у склад групы кампаній “Садружнасць”. Як вядома, гэта сусветны лідар па перапрацоўцы алейных культур, які займае першае месца па перапрацоўцы соі ў Еўропе.

– ТАА “Белагратэрмінал” – гэта першы маштабны праект групы кампаній “Садружнасць” у нашай краіне, – расказаў дырэктар прадпрыемства Валянцін Радзько. – Яго рэалізацыя пачалася ў 2011 годзе і складалася з двух этапаў. У 2014-м рэалізавалі першы этап узвядзення лагістычнага цэнтра: былі пабудаваны пагрузачна-разгрузачныя вузлы, склады захоўвання гатовай прадукцыі, сіласная група. А ў 2016 годзе пачалі рэалізацыю праекта па вытворчасці алею.

– Магутнасць нашага прадпрыемства – буйнейшая ў Еўропе: завод перапрацоўвае да 2 000 тон сыравіны ў суткі. За год – 660-670 000 тон алейных культур: соі, рапса, рыжыка і лёну, – гаворыць дырэктар.

Прадпрыемства забяспечана ўласнай лабараторыяй, артэзіянскімі свідравінамі, ачыснымі збудаваннямі. Пастаўка сыравіны з Украіны, Расійскай Федэрацыі і нашай краіны, рэалізацыя гатовай прадукцыі – дарэчы, па ўсім свеце -- ажыццяўляецца аўтамабільным і чыгуначным транспартам.

– У мінулым годзе мы нарыхтавалі пяць працэнтаў сыравіны рапса з Беларусі, у гэтым годзе – ужо 10%. Столькі ж тут і будзе рэалізавана. Прычым з кожным годам гэтыя лічбы будуць павялічвацца, – гаворыць дырэктар прадпрыемства. – Комплекс ствараўся для таго, каб забяспечыць нашу краіну якаснай і таннай прадукцыяй для жывёлагадоўлі.


Зялёнае каралеўства

IMG_9066.JPG

Яшчэ адным цікавым прыпынкам   у маршруце журналістаў стаў лесагадавальнік Смаргонскага вопытнага лясгаса. Тым больш прыемна тут было сустрэць нашага земляка – лясгас узначальвае астраўчанін Аляксандр Шостак.

Лесагадавальнік на Смаргоншчыне быў створаны ў 1969 годзе і сёння з’яўляецца адным з буйнейшых у рэгіёне. За саджанцамі сюды прыязджаюць гараджане і вяскоўцы з многіх раёнаў і гарадоў, у тым ліку і з Мінска.

На плошчы больш за 43 гектары вырошчваюць больш за 100 відаў хваёвых і дэкаратыўна-лісцевых парод дрэў і кустоў.

– У нашым лесагадавальніку можна набыць саджанцы рознага ўзросту – ад 2-3 да 5-10-цігадовых раслін, – праводзіць экскурсію па сваёй гаспадарцы начальнік гадавальніка Аляксей Грышкевіч. – Мы аднымі з першых сталі прышчапляць хваёвыя расліны на падвой – сёння ўжо прадаём іх. А ў мінулым годзе заклалі новы матачны гадавальнік – набылі ў прыватнага прадпрымальніка новыя пароды і будзем займацца іх развядзеннем.

На паляванне ў Арэхаўку

изображение_viber_2020-03-06_09-10-17.jpg

Арэхаўка – гэта не толькі назва вёскі, што знаходзіцца непадалёк Смаргоні, гэта яшчэ і паляўнічы комплекс, які карыстаецца папулярнасцю ў айчынных і замежных турыстаў.

Два дома паляўнічага са спальнымі месцамі і залай для адпачынку, лазня, альтанкі, зоны для барбекю, валейбольная пляцоўка – і ўсё гэта сярод леса. Прыгажосць, чыстае паветра, гасцінныя гаспадары – адпачываць тут адно задавальненне.

– На будаўніцтва і добраўпарадкаванне паляўнічага комплексу было зрасходавана каля 400 000 рублёў. За мінулы год мы зарабілі каля 70 000. А гэта значыць, што за пяць гадоў комплекс поўнасцю акупіць сябе, – разважаюць лесаводы.

Да таго ж тут прапаноўваюць розныя віды калектыўнага і індывідуальнага палявання. Ёсць вопыт у арганізацыі сямейнага адпачынку і правядзенні экалагічных экскурсій.

ЛІЧБА

30, 7 тысяч гектараў складаюць паляўнічыя ўгоддзі Смаргонскай лесапаляўнічай гаспадаркі.


Паўночныя Афіны

IMG_9076.JPG

У мінулым годзе па выніках рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь” музей-сядзіба Агінскага ў Залессі стаў адным з лепшых музеяў Беларусі.

IMG_9094.JPG


Цікавасць у наведвальнікаў сядзібы выклікае не толькі гэты факт, але і апантанасць людзей, якія тут працуюць.

Прынамсі, журналістаў сустракаў конны экіпаж – пракаціцца ў белай карэце, запрэжанай двума варанымі канямі, захацелі многія.

IMG_9104.JPG

А на сядзібе прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі чакала не толькі экскурсія, але і цікавая інтэрактыўная праграма з гістарычнымі дыялогамі, гульнёй у фанты і, канешне ж, выкананнем самага вядомага паланеза “Развітанне з Радзімай”.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup


Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Елена Ярошевич
Видео: Елена Ярошевич