Актыўная пярвічка з’явілася ў СШ №3
15:31 / 16.12.2019
Сакратара пярвічкі Вераніку Трубкіну прывіталі і ўручылі пасведчанне падчас традыцыйнага пасяджэння маладзёжнага актыву ў райкаме ГА БРСМ.
Акрамя гэтага актывісты абмеркавалі бліжэйшыя планы: правядзенне дабрачынных акцый, арганізацыю мерапрыемстваў да 80-годдзя ўтварэння Астравецкага раёна, папулярызацыю новага членскага білета.
Завяршылася пасяджэнне ўзнагароджаннем моладзі, якая была задзейчана на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, а таксама ўдзельнічала ў конкурсе «#галасую».