Першыя гудагайскія “тысячнікі”
Па звестках райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, па стане на 8 жніўня ў раёне 7 камбайнерскіх экіпажаў намалацілі па тысячы тон збожжа.
У гэты панядзелак першым уКСУП “Гудагай” жаданую тысячу сабе на рахунак запісаў камбайнерскі экіпаж у складзе Яўгена Грабоўскага і Аляксандра Ермаковіча.
Памочнік камбайнера Аляксандр Ермаковіч і камбайнер Яўген Грабоўскі
Хоць у пераможцы раённага жніва механізатары не выйшлі, кіраўніцтва гаспадаркі вырашыла адзначыць плён маладых механізатараў дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Акрамя падзячных слоў, Яўген Грабоўскі прымаў віншаванні з нагоды юбілейнага дня нараджэння – сёння камбайнеру споўнілася 35 гадоў.
Лідар прафсаюзнай пярвічкі Ганна Налівайка і намеснік дырэктара КСУП “Гудагай” па ідэалагічнай рабоце Вікторыя Юргелянец віншуюць “тысячнікаў”
Камбайн першых гудагайскіх “тысячнікаў” упрыгожваюць выявы беларускага сцяга і нівы