Каму прысвяціў перамогу ў жніўным спаборніцтве першы вадзіцель-“тысячнік”

17:18 / 30.07.2018
2426

Хлебаробы абмалацілі 40% працэнтаў раённых ніў. Да першых пераможцаў жніўнага спаборніцтва – а імі сталі, нагадаю,аператары зернесушылак КСУП “Гервяты” і КСУП “Гудагай” – сёння дадаўся і вадзіцель. Іосіф Раманавіч Макарэвіч з КСУП “Гудагай”, які з поля адвозіць зерне на аўтамабілі МАЗ-555-142 з прычэпам, першым у раёне перавёз 1 тысячы тон збожжа.

IMG_3499.jpg

Вадзіцель-тысячнік сёння атрымаў грашовую прэмію і памятны дыплом ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

– Шчыра скажу, на перамогу не разлічваў і нават не марыў пра яе – працаваў, як і кожны год. Дасць бог, не апошняя перавезеная тысяча. Галоўнае, каб збожжа сыпалася, – расказвае Іосіф Раманавіч. – А перамогу я прысвячаю сваім дзецям.


 

Текст: Алена Гануліч
Фото: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений