Другімі ў раёне “двухтысячнікамі” сталі аператары зернесушылкі КСУП “Гудагай”

18:42 / 29.07.2018

Працаўнікі на новай зернесушыльнай устаноўцы айчыннай вытворчасці “Грын вэй” перасушылі 2 тысячы тон збожжа. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Аляксандравіч Адула павіншаваў з выдатным вынікам Віталя Зыгмундавіча Андрушкевіча, Яўгена Станіслававіча Раткевіча і Вадзіма Іванавіча Адамковіча і ўручыў ім памятныя дыпломы і грашовыя прэміі.

sushilka (1).jpg

sushilka (2).jpg

Аператары зернесушылкі прызналіся, што для іх – гэта не мяжа, у планах – давесці да патрэбнай кандыцыі як мінімум 3 тысячы тон збожжа.

sushilka (3).jpg



Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

ostrov-red.ganulich@tut.by

Текст: Главный администратор