“Астравецкая праўда” - лепшая газета вобласці

10:55 / 22.06.2018
2

Газета “Астравецкая праўда” ў чацвёрты раз прызнана лепшай газетай Гродзенскай вобласці.

IMG_0559.jpg

Падчас прэс-канферэнцыі губернатара Уладзіміра Краўцова, якую ён правёў у Ашмянах 21 чэрвеня, былі падведзены традыцыйныя вынікі спаборніцтва СМІ вобласці.

Рады паведаміць сваім чытачам, сябрам, падпісчыкам, што наша “Астравецкая праўда” ў чарговы – ужо ў чацвёрты раз! – стала пераможцай гэтага спаборніцтва сярод рэдакцый газет, зарэгістраваных у гарадах і раёнах з колькасцю насельніцтва менш 45 тысяч чалавек.

Спецыяльны знак – “Медыясферу” – і адпаведны дыплом Уладзімір Краўцоў уручыў галоўнаму рэдактару газеты Ніне Рыбік з пажаданнямі заставацца заўсёды першымі: сённяшні статус Астраўца да гэтага абавязвае.

IMG_3713.jpg

Што ж, будзем імкнуцца. А пакуль што віншуем усіх з нашай агульнай перамогай!

Текст: Главный администратор