Серебряные медали островецких борцов

14:32 / 20.03.2018
3967

Каманда Астравецкага раёна заняла трэцяе месца на алімпійскіх днях моладзі Гродзенскай вобласці па грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў 2001-2003 гадоў нараджэння.

pervenstvo-sfo-po-grb_22-24012018_2_20180125_1090469359.jpg

Выхаванцы трэнера Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Рамана Багданёнка з кожным годам заваёўваюць усё больш месцащ на ганаровым п’едэстале абласнога ўзроўню. Вось і падчас алімпійскіх дзён моладзі чацвёра з васьмі ўдзельнікаў астравецкай каманды вярнуліся на радзиму не з пустымі рукамі. Сярэбраныя медалі ў розных вагавых катэгорыях заваявалі Арцём Мацкойць, Максім Лобач, Арцём Куцько і Андрэй Сцефановіч, а Кірыл Глаўноў увайшоў у пяцёрку лепшых – і гэта найлепшае пацвярджэнне старання, мэтанакіраванасці і загартаванасці нашых барцоў.

Віншуем!  

Текст: Марина Мацкевич
Фото: из интернета
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений