Кошт школьных падручнікаў

13:42 / 31.08.2017

Абнародаваны цэны на школьныя падручнікі ў 2017/2018 навучальным годзе. Адпаведная пастанова 

images-with-books-13.jpgМіністэрства адукацыі Беларусі ад 10 жніўня №104 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, кошт усяго камплекта з 11 падручнікаў для першага класа складае Br16,49, для другога класа – Br19,52 (11 падручнікаў), для трэцяга класа – Br21,96 (13 падручнікаў), для чацвёртага класа – Br13,4 (12 падручнікаў), для пятага класа – Br24,02 (16 падручнікаў), для шостага класа – Br26,64 (13 падручнікаў), для сёмага класа – Br40,57 (14 падручнікаў), для восьмага класа – Br17,59 (14 падручнікаў), для дзявятага класа – Br16,06 (16 падручнікаў), для дзясятага класа – Br22,17 (15 падручнікаў), для адзінаццатага класа – Br27,97 (16 падручнікаў).
Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 24 чэрвеня 2011 года №839, плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі асобамі пры асваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі за І-ХІ класы спаганяецца ў памеры 50 працэнтаў кошту адпаведных камплектаў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. 


Паводле матэрыялаў БелТА.

Текст: Главный администратор