Спартыўнае свята выхаванцы Варнянскага НПК прысвяцілі ІІ Еўрапейскім гульням

09:38 / 23.04.2019
1032

Беларусь актыўна рыхтуецца да ІІ Еўрапейскіх гульняў. У Варнянскім НПК вырашылі не чакаць лета, а прыадчыніць завесу гэтай значнай для краіны падзеі.

У спартыўнай зале весела і пазнавальна прайшло свята спорту і здароўя для выхаванцаў дзіцячага сада. У госці да дашкольнікаў завітаў Лесік – талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Снимок.jpg

Арганізатары – выхавальнік Эма Трамбовіч і музычны кіраўнік Ірына Бабойць – зрабілі свята насычаным: выхаванцы пад музыку рабілі фіззарадку, удзельнічалі ў гульнях-эстафетах, адказвалі на пытанні, звязаныя з ІІ Еўрапейскімі гульнямі, адгадвалі віды спорту па малюнках, удзельнічалі ў флэшмобе.

Кожны ўдзельнік быў ўзнагароджаны дыпломам і шакаладным медалём.

Снимок.jpg

Наталля Адула, 
намеснік дырэктара.

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений