Як самастойна нарыхтаваць дровы
“Як самастойна нарыхтаваць у лесе дровы і куды трэба звяртацца, каб атрымаць дазвол на гэта?”
(з тэлефанавання ў рэдакцыю)
Гэтае пытанне мы пераадрасавалі начальніку аддзела лясной гаспадаркі ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Алегу Бондзікаву.
– Самастойна нарыхтоўваць дровы можна толькі на вызначаных участках, а не там, дзе хочацца, – гэта патрабаванне ляснога кодэксу, – патлумачыў спецыяліст.
Алгарытм атрымання ўчастка лесу і самастойнай нарыхтоўкі дроў:
1. Звярніцеся ў лясніцтва па месцы жыхарства і напішыце там заяву.
2. Калі вы згодны ўзяць прапанаваны ляснічым участак, трэба будзе зрабіць аплату. Работнікі лясніцтва аформяць і выдадуць ордэр.
3. Можаце нарыхтоўваць драўніну.
4. Пасля заканчэння нарыхтоўчых работ паведаміце пра гэта ў лясніцтва: яго работнікі зробяць у ордэры пазнакі, якія дазволяць вываз дроў.
5. Вывезіце з лесасекі бярвенні.
6. Вам трэба будзе выканаць усе патрабаванні ляснога заканадаўства, прадугледжаныя ордэрам – гэта правераць работнікі лясніцтва.
Фізічны асобам можна нарыхтоўваць не больш за 50 кубаметраў дроў.