Па традыцыі менавіта ў трэці панядзелак месяца адбудзецца дзесяты тур раённага чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?”.
Час і месца сустрэчы раённых інтэлектуалаў ранейшыя – Дом культуры “Галактыка”, 17.30.
Дарэчы, прыйсці на сустрэчу могуць не толькі “знатакі” – члены каманд-удзельніц, але і ўсе жадаючыя – у якасці гледачоў і балельшчыкаў. Вядома,... Читать далее
Проекты «АП»
Чарговы раунд інтэлектуальных баёў адбудзецца 19 верасня
Сустрэча інтэлектуалаў адбудзецца, але крыху пазней
Традыцыйна сустрэчы раённых інтэлектуалаў адбываюцца ў трэці панядзелак месяца. Але бываюць і выключэнні – калі па ўважлівых прычынах наша вядучая Ларыса Каханоўская не можа правесці гульню ў вызначаны дзень.
Менавіта такім выключэннем стаў гэты месяц: у трэці панядзелак інтэлектуалы не сабраліся на дзявяты тур раённага чэмпіянату.
Але гэта не значыць, што яго... Читать далее
Знаёмцеся: інтэлектуалы з «Ядзернага вострава»
Працягваем знаёміць нашых чытачоў з камандамі – удзельніцамі раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях. Сёння ў гасцёўні “Астравецкай праўды” – інтэлектуалы з каманды “Ядзерны востраў”, якая “прыпісана” да дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі.
—Для пачатку – давайце пазнаёмімся. Хто ўваходзіць у склад вашай каманды?
Сяргей Горын:
—Сёння на сустрэчу прыйшла толькі частка каманды –... Читать далее
Будзем жыць!
Месяцы два назад на сайце нашай газеты ostrovets.by і на старонках “Астравецкай праўды” разгарнулася актыўная дыскусія з нагоды планаў будаўніцтва ў нашым раёне атамнай электрастанцыі паміж супрацоўнікам нашай газеты Эдуардам Свірыдам і невядомай нам, але вельмі актыўнай чытачкай Марынай. Пераказваць яе няма сэнсу – каментарыі Марыны і адказы на іх... Читать далее
Інтэлектуальныя гульні: вынікі сёмага тура
Чэрвеньскі этап раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях пачаўся з прыемнага: вядучая Ларыса Каханоўская, яна ж – рэгіянальны прадстаўнік беларускай лігі інтэлектуальных каманд – уручыла камандам астравецкіх інтэлектуалаў, якія прынялі ўдзел ва ўсіх трох турах абласнога асінхроннага чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?”, ганаровыя дыпломы. І паведаміла пра поспехі ў гэтым... Читать далее
Інтэлектуальныя гульні адбудуцца 27 чэрвеня
Чарговы тур раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях адбудзецца ў наступны панядзелак, 27 чэрвеня.
Раённыя “байцы інтэлектуальнага фронту” ўжо засумавалі па сваіх разумовых баталіях – і рвуцца ў бой, каб даказаць – найперш самім сабе – што не толькі “ЦэРэБрал” ды розныя там “астравы” могуць перамагаць.
Такая магчымасць ва ўсіх іх – сустрэцца,... Читать далее
“ЦэРэБрал” – на вышыні
Каманда інтэлектуалаў з цэнтральнай раённай бальніцы “ЦэРэБрал” у мінулую нядзелю даказала, што яна не толькі лідар раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях, але і на фоне лепшых каманд вобласці выглядае вельмі дастойна.
Тыя з нашых чытачоў, хто сочыць за спаборніцтвамі інтэлектуалаў, ведаюць, што дзесяць астравецкіх каманд былі ўдзельнікамі абласнога завочнага асінхроннага чэмпіянату... Читать далее
Інтэлектуальныя гульні. Вынікі шостага тура
У шостым туры раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях, які прайшоў 23 мая, упершыню перамогу атрымала каманда дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі “Ядзерны востраў”.
Хоць увогуле пасля заканчэння гульні ў паветры відавочна запахла скандалам. Бо яшчэ падчас гульні было бачна, што дзве каманды – “Ядзерны востраў” і ЦэРэБрал” ідуць амаль ачко ў ачко... Читать далее
Сакрэты “ЦэРэБрала” (Пра хатнія трэніроўкі, запаветны чорны блакнот і ўплыў інтэрнэту на гульню расказваюць інтэлектуалы з ЦРБ)
Апошняя навіна, у пэўнай ступені сенсацыйная: у другім туры асінхроннага абласнога чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?” каманда “ЦэРэБрал” стала другой (аб тым, што ў пятым туры раённага чэмпіянату яна, як і ў папярэднім, заняла першае месца, прычым з салідным адрывам, і ўмацавала агульнае лідарства ў турнірнай табліцы, наша газета... Читать далее
Вынікі пятага тура чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях
У пятым туры раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях, які адначасова з’яўляўся другім турам абласнога завочнага асінхроннага чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?”, каманда цэнтральнай раённай бальніцы “ЦэРэБрал” упэўнена, са значным адрывам ад сапернікаў, заняла першае месца і ўмацавала сваё лідзіруючае становішча ў турнірнай табліцы.
На жаль, гэты тур прапусцілі дзве каманды:... Читать далее