Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Гэта магло б падацца жартам, аднак Злучаным Штатам Амерыкі на самой справе не да жартаў. Як заявіў на мінулым тыдні прэзідэнт гэтай краіны Барак Абама, калі рэспубліканская большасць у сенаце не дасць дазвол на павышэнне планкі дзяржаўнага доўгу, 3 жніўня 27 мільёнаў амерыканскіх пенсіянераў могуць... Читать далее
Тыдзень postfactum: ЗША пагражае банкруцтва?
Зробяць больш, чым прасілі
На “Прамую лінію” са старшынёй раённага выканаўчага камітэта А.Д. Кавалькам звяртаўся жыхар Астраўца І.І. Савіцкі з просьбай перанесці аўтобусны прыпынак на станцыі Гудагай, каб пасажырам, якія выходзяць з цягніка, было бліжэй ісці да аўтобуса.
Старшыня райвыканкама са сваім намеснікам па будаўніцтву В.М. Аксютчыкам, старшынёй Гудагайскага сельскага Савета М.І. Безляповіч, аддзяленнем ДАІ... Читать далее
"Абнавілі"
Новае дарожнае кальцо, якое нядаўна з’явілася на 4-м кіламетры аўтадарогі Астравец – Солы, ужо адзначылася дарожна-транспартным здарэннем.
У ноч з суботы на нядзелю каля 03.40 астраўчанін, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля “Таёта Авенсіс”, ехаў у накірунку вёскі Ізабеліна і менавіта на гэтым кальцавым участку аўтадарогі не справіўся з кіраваннем, у выніку... Читать далее
Золата самай высокай пробы
Усё. Здзейснілася. Здарылася. Дачакаліся: хлеб саспеў!!! Каласы напіліся ўдосталь вільгаці неба – дажджоў, наталіліся зямнымі сокамі, зерне выгадавалі буйное, цяжкавагавае. Такое, што і самім цяпер галовы роўна не ўтрымаць – хіляцца долу. А можа, яны спецыяльна? Кланяюцца гаспадару за клопат, аддзячваюць за руплівасць – хіба вырас бы хлеб такім без... Читать далее
"Прамая лінія" па пытаннях прымянення працоўнага заканадаўства
У аўторак, 19 ліпеня, адбудзецца “Прамая лінія” па пытаннях прымянення працоўнага заканадаўства з намеснікам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Астравецкага райвыканкама Святланай Уладзіміраўнай РОДЗЬ.
Пытанні можна задаць з 10 да 11 гадзін па тэлефоне: 22-8-00. Читать далее
“Чорны аўторак” у Бабраўніках
12 ліпеня ў нашым раёне здарылася чарговая “вогненая” трагедыя.
Выклік у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіў у 19.48 з вёскі Бабраўнікі Варнянскага сельскага савета. Як высветлілася пазней, у доме на момант пажару знаходзілася 4 чалавекі: 70-гадовая гаспадыня дома, яе 66-гадовая сястра, 47-гадовая дачка гаспадыні і яе... Читать далее
Традыцыі абноўленага храма
У мінулы аўторак праваслаўныя вернікі адзначалі свята першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Для прыхаджан Астравецкай царквы, якая асвечана ў іх гонар, гэта асаблівае, прастольнае свята. І адзначалася яно асабліва, цёпла і ўзнёсла, з захаваннем ранейшых традыцый і падтрыманнем новых, нядаўна ўзнікшых.
І таму, нягледзячы на будні дзень і на цёплы летні... Читать далее
На фэст – у Гудагай!
З вялікай радасцю і даверам Пану Богу запрашаем Вас прыняць удзел ва ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай, якая адбудзецца 16-17 ліпеня:
16 ліпеня:
17.00 – Імша
18.00 – Крыжовы шлях на Кальварыі
23.15 – Нешпары пра НПМ з разважаннем
24.00 – Працэсія са свечкамі
– Святая Імша
– Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
17 ліпеня:
08.30 –... Читать далее
Сорамна: вёскі старыя, назвы – новыя
Некалі Пётр І загадваў “говорить токмо словами, а не по писанному, дабы дурь каждого всем видна была.” Сёння многія і “па пісанаму” сваю дур, ці, кажучы больш мякка – неадукаванасць — дэманструюць, не саромеючыся.
Праўда, пры гэтым стараюцца застацца невядомымі.
Мы, да прыкладу, не змаглі даведацца, хто ж канкрэтна адказвае за правільнасць... Читать далее
Прызыў-2011: павесткі ўручаны – хутка адпраўка
Летняя адпраўка будучых абаронцаў пачнецца ўжо 19 ліпеня і працягнецца да 22. У гэтыя дні на месца праходжання ваеннай службы ў войсках аператыўнай пагранічнай службы і ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў плануецца накіраваць 14 чалавек.
Тым не менш, у сувязі са зменамі ў праходжанні ваеннай службы, 8 ліпеня ў ваенкамат з’явілася... Читать далее
