Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Трагедыя спакойнай краіны
Усё гэта вельмі моцна нагадвае Беларусь. Да нядаўняга часу Нарвегія лічылася адной з самых спакойных і квітнеючых краін Заходняй Еўропы. Двайны тэракт, які з прамежкам у адзін дзень адбыўся ў Осла і на востраве Утойя, падзяліў гісторыю краіны на дзве няроўныя палавінкі –... Читать далее
Зусім не цёплыя весткі
Лясгас – лепшы ў шматбор’і
У Лідзе на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Алімпія” адбылася летняя абласная спартакіяда работнікаў лесу. Высокі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі прадэманстравалі работнікі Астравецкага лясгаса.
Спаборніцтвы праводзіліся па розных відах спорту – міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе. Найбольш цікавым было летняе шматбор’е “Здароўе”, роўных у якім не было камандзе Астравецкага лясгаса. Жанчыны спаборнічалі ў бегу на... Читать далее
Заўтра за руль – сёння ні кроплі?
Беларускіх аўтааматараў чакае новае выпрабаванне. 12-га жніўня ўступае ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якая дазволіць пазбаўляць пасведчання на права кіравання транспартным сродкам пры ўтрыманні ў арганізме вадзіцеля больш за 0,3 праміле алкаголю. Нагадаем, што цяперашні парог складае 0,5 праміле.
Такім чынам, работнікі ДАІ маюць намер выкараніць практыку ўжывання... Читать далее
Бронза з Балтыкі
На Балтыйскіх юнацкіх гульнях, якія прайшлі ў шведскім горадзе Любінхед, у спаборніцтвах па боксе ўдзельнічаў і астраўчанін Дзіма Лабецкі. І дадому юнак вярнуўся не з пустымі рукамі.
У спаборніцтве прымалі ўдзел спартсмены са Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Даніі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Англіі, Германіі і іншых краін.
На гэты раз наш Дзіма выступаў... Читать далее
Магатэ дае высокую адзнаку
Спецыялісты Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі, якія не так даўно наведалі нашу краіну з чарговым рабочым візітам, далі высокую ацэнку аб’ёму выкананых вышукальніцкіх і даследчых работ на Астравецкай пляцоўцы, якая разглядаецца як прыярытэтная для будаўніцтва першай беларускай АЭС.
Гэтая пляцоўка не мае неспрыяльных фактараў і цалкам адпавядае патрабаванням нацыянальнага заканадаўства і... Читать далее
Неўтаймоўныя лесарубы
На базе Слонімскага лясгаса прайшлі традыцыйныя абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу і машыністаў тралёвачных машын “Лесаруб-2011”. Каманда Астравецкага лясгаса ў гэтым годзе выступала ў абноўленым складзе і прадэманстравала добрыя вынікі.
Сярод 56 вальшчыкаў майстар лесу Спондаўскага лясніцтва Алег Мацкевіч у індывідуальным заліку заняў 8 месца. Каманда Астравецкага лясгаса – на 6 месцы.
Сярод... Читать далее
Ёсць песня – будзе і хлеб?
Калі цэнтр духоўнага жыцця раёна ў мінулую нядзелю знаходзіўся ў мястэчку Гудагай, дзе вернікаў і святароў сабраў парафіяльны фэст, то цэнтрам культурнага сталі Варняны, дзе адзначаўся дзень вёскі, прымеркаваны да 620-годдзя гэтага старажытнага паселішча.
Праўда, святам вёскі ў агульнапрынятым сэнсе гэтага слова яго назваць было цяжка, бо не было традыцыйнага ўшаноўвання... Читать далее
Пад шкаплерным плашчом Маці Божай
У яго светлых і жывых (драўляныя ж!) сценах дыхаецца лягчэй, думаецца святлей, верыцца мацней, жывецца радасней.
Як і належыць санктуарыуму, фэст у Гудагайскай святыні доўжыцца два дні. Пачынаецца ў суботу – з імшы. І неяк адразу набірае пік духоўнай вышыні – і трымае яго на гэтай вышыні без натугі – лёгка,... Читать далее
Будзем жыць!
Месяцы два назад на сайце нашай газеты ostrovets.by і на старонках “Астравецкай праўды” разгарнулася актыўная дыскусія з нагоды планаў будаўніцтва ў нашым раёне атамнай электрастанцыі паміж супрацоўнікам нашай газеты Эдуардам Свірыдам і невядомай нам, але вельмі актыўнай чытачкай Марынай. Пераказваць яе няма сэнсу – каментарыі Марыны і адказы на іх... Читать далее
Пра школы, садкі, адпачынак і цэнтралізаванае тэсціраванне
пыталіся бацькі ў начальніка аддзела адукацыі падчас “Прамой лініі”.
На “Прамую лінію” з начальнікам аддзела адукацыі Віктарам Віктаравічам Млечка, якая прайшла 13 ліпеня, званкоў паступіла не шмат. Яно і зразумела: сярэдзіна лета, усе адпачываюць і ў школу пакуль што не збіраюцца. Тэлефанавалі самыя адказныя і зацікаўленыя бацькі.
Званок ад жыхаркі вёскі Міхалішкі... Читать далее
