Неўтаймоўныя лесарубы

На базе Слонімскага лясгаса прайшлі традыцыйныя абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу і машыністаў тралёвачных машынЛесаруб-2011”. Каманда Астравецкага лясгаса ў гэтым годзе выступала ў абноўленым складзе і прадэманстравала добрыя вынікі.

Сярод 56 вальшчыкаў майстар лесу Спондаўскага лясніцтва Алег Мацкевіч у індывідуальным заліку заняў 8 месца. Каманда Астравецкага лясгаса – на 6 месцы.


Сярод юніёраў вальшчык лесу Спондаўскага лясніцтва Міхаіл Масевіч здзіўляў публіку сваімі майстэрскімі прыёмамі і ў выніку атрымаў “бронзу”.


Выдатна выступілі ў спаборніцтве аператараў фарвардараў і  транспартна-пагрузачных машын і нашы механізатары Аляксей Узарэвіч і Андрэй Юхневіч, якія занялі 2 месца ў вобласці.


Вольга ШОЎКУН.