Прызыў-2011: павесткі ўручаны – хутка адпраўка
Летняя адпраўка будучых абаронцаў пачнецца ўжо 19 ліпеня і працягнецца да 22. У гэтыя дні на месца праходжання ваеннай службы ў войсках аператыўнай пагранічнай службы і ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў плануецца накіраваць 14 чалавек.
Тым не менш, у сувязі са зменамі ў праходжанні ваеннай службы, 8 ліпеня ў ваенкамат з’явілася 45 чалавек. Зразумела, што за выключэннем летніх прызыўнікоў астатнія стануць у строй толькі восенню.
Як звычайна, у склад прызыўной камісіі ўваходзілі намеснік начальніка раённага аддзялення ўнутраных спраў Марэк Мар’янавіч Сінкевіч, галоўны ўрач раённай бальніцы Валянцін Ігнатавіч Тачоны, урач, які адказвае за работу ўрачоў-спецыялістаў Сяргей Барысавіч Радзько, ваенны камісар Ігар Мікалаевіч Чычварын, сакратар камісіі Тамара Рыгораўна Кучук. Узначальваў камісію намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла. Члены камісіі пыталіся ў маладых людзей аб іх жыцці, здароўі, аб жаданні выконваць свой абавязак перад Айчынай і ўжо на падставе іх адказаў рабілі вынікі аб мэтазгоднасці накіравання таго ці іншага юнака ў пэўныя войскі.
Пасля сустрэчы з прызыўной камісіяй юнакоў чакаў урачысты канцэрт у кінаканцэртнай зале “Астравец”, падчас якога ім і былі ўручаны павесткі. З пажаданнямі і наказамі са сцэны да іх звярнуліся ваенны камісар Ігар Мікалаевіч Чычварын, першы сакратар грамадскага аб’яднання БРСМ Марына Мар’янаўна Кутовіч, святары ксёндз Віктар і айцец Георгій. А ўжо нашы мясцовыя зоркі Аксана Сяўко, Руслан Юргелянец, Анастасія Клімашэўская, Дзіяна Ляшчэўская, Таццяна Падгайская, вакальная група “Авацыя” і харэаграфічны ансамбль “Астравок” паспрабавалі сваімі песнямі і танцамі ўзняць настрой будучых абаронцаў Айчыны на належны ўзровень.
Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.