"Абнавілі"

1

Новае дарожнае кальцо, якое нядаўна з’явілася на 4-м кіламетры аўтадарогі Астравец – Солы, ужо адзначылася дарожна-транспартным здарэннем.


У ноч з суботы на нядзелю каля 03.40 астраўчанін, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля “Таёта Авенсіс”, ехаў у накірунку вёскі Ізабеліна і менавіта на гэтым кальцавым участку аўтадарогі не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго транспарт з’ехаў у правы кювет і перакуліўся. Пасажыр, непрацуючы жыхар райцэнтра, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні і не быў прышпілены рамянём бяспекі, быў дастаўлены з цялеснымі пашкоджаннямі ў раённую паліклініку. Трэба адзначыць, што вадзіцель знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап’янення, што, хутчэй за ўсё, і прывяло да аварыі.


Хочацца нагадаць усім вадзіцелям, што хоць на ўчастку аўтадарогі ад Астраўца да новага дарожнага кальца і ўстаноўлена вулічнае асвятленне, але пакуль яно яшчэ не працуе. Таму будзьце асабліва ўважлівымі.


С. РОДЗЬ, старшы інспектар ДПС ДАІ.