14:30 / 02.09.2011

Цікава і весела праводзілі лета ў Гудагаі

У нядзелю на станцыі Гудагай прайшло свята “Да пабачэння, лета!”, арганізатарам якога выступіў сельскі Дом культуры.
У другой палове дня на пляцоўцы паміж Домам культуры і сельвыканкамам узнікла імправізаваная сцэна, а месца насупраць яе ператварылася ў глядзельную залу.
Побач разгарнула свае гандлёвыя рады райспажыўтаварыства – свежыя булачкі, сокі, каўбасныя вырабы і цэлая... Читать далее

13:52 / 02.09.2011

На рацэ знойдзены сплаў цыгарэт

26 жніўня 2011 года на ўчастку пагранічнага паста “Будзёнаўка” пагранічным нарадам з дапамогай службовага сабакі і партатыўнага цеплавізара “Сыч” на рацэ Неркіс знойдзены сплаў цыгарэт у колькасці 52 карабоў (26000 пачак). Цыгарэты знаходзіліся ў поліэтыленавых мяшках.
Пра дадзенае здарэнне быў праінфармаваны Вільнюскі атрад Службы аховы Дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі.
Цыгарэты былі дастаўлены... Читать далее

16:21 / 01.09.2011

Дзе купіць вогнетушыцель?

Мне ў хуткім часе трэба праходзіць тэхагляд машыны, а тэрмін прыгоднасці вогнетушыцеля ў аўтамабіле скончыўся. Калі купіць аптэчку можна ў любой аптэцы, то знайсці вогнетушыцель складаней. Хацеў бы даведацца, дзе ў Астраўцы можна набыць аўтамабільны вогнетушыцель.
Каб знайсці адказ на гэта пытанне, мы звярнуліся да начальніка дзяржаўнай аўтаінспекцыі Уладзіміра Александровіча.
– Вогнетушыцелі... Читать далее

16:21 / 01.09.2011

Разважанні аб выбары ў жыцці чалавека

Зусім нядаўна ў сеціве сутыкнулася з лічбай 83000. Паводле статыстыкі, 82 945 пар дзіцячых вачэй пабачыла свет у 2009 годзе на Беларусі. А афіцыйная лічба абортаў невядомая. Бацькі самі робяць свой выбар.
Мне чамусьці ўспомнілася Лена. Мінуў ужо, пэўна, год з таго часу, як мне давялося стаць сведкай споведзі маладой дзяўчыны.... Читать далее

15:58 / 01.09.2011

Ад ініцыятыў да інавацый – менавіта ў такім накірунку будуць сёлета працаваць навучальныя ўстановы Астравеччыны

1

Напярэдадні новага навучальнага года ў кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшла традыцыйная раённая нарада кіраўнікоў і спецыялістаў сістэмы адукацыі.
З раніцы да кінаканцэртнай залы пачалі з’язджацца аўтобусы, з якіх выходзілі шчаслівыя настаўнікі з прыгожымі букетамі ў руках. Можна было толькі падзівіцца настаўніцкай творчасці! Бо не было ні аднаго букета, а яны стаялі ў... Читать далее

13:23 / 31.08.2011

СВК «Гервяты» на добрыя справы багаты

СВК “Гервяты” – адна з буйнейшых гаспадарак Астравеччыны. Плошча яе ворыўных зямель складае 8,6 тысячы гектараў, сельскагаспадарчых угоддзяў – 13873 гектары. Прыярытэтны накірунак раслінаводства – вырошчванне збожжавых і зернебабовых культур, якія ў структуры пасяўных плошчаў займаюць 4320 гектараў.
Асноўная частка сабранага ўраджаю ў гаспадарцы, так бы мовіць, прапускаецца праз страўнік... Читать далее

11:35 / 31.08.2011

Зборнай Астравецкага раёна па футболу пакуль не шанцуе

З мая гэтага года распачаўся чарговы чэмпіянат Гродзенскай вобласці па футболе, які лічыцца трэцяй лігай чэмпіянату Рэспублікі Беларусь. Пасля 19-гадовага перапынку сёлета ў чэмпіянаце прымае ўдзел і астравецкая каманда. Паглядзець, як гуляюць сабраты па мячы, і адначасова паказаць, на што здольныя самі, вырашыла зборная Астравецкага раёна “Меліяратар”.
Паколькі ідэйным натхняльнікам, арганізатарам... Читать далее

11:04 / 31.08.2011

Лепшыя педагогі атрымалі ўзнагароды

На раённай нарадзе педагагічных работнікаў, якая прайшла на мінулым тыдні ў Астраўцы, граматы і падзячныя пісьмы рознага ўзроўню атрымаў шэраг педагогаў нашага раёна.




Так, Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную шматгадовую працу, поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення былі ўзнагароджаны настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі №1... Читать далее

10:51 / 31.08.2011

Тыдзень postfactum: БА-ТЭ!

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Познім вечарам у мінулую сераду, здаецца, уся Беларусь, нягледзячы на асабістыя футбольныя сімпатыі, скандзіравала назву лепшай беларускай каманды.
БАТЭ зноў у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў УЕФА!
10 гадоў таму аб падобным мы не маглі і марыць. За шчасце было проста паназіраць за футбольным святам, на жаль, на... Читать далее

10:48 / 31.08.2011

Будзьце ўважлівыя: дзеці на дарозе!

Традыцыйна кожны год напярэдадні новага навучальнага года супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзілі мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і ўхіленне прычын дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў, а таксама ўзмацненне кантролю за выкананнем вадзіцелямі правілаў дарожнага руху ў месцах размяшчэння дзіцячых дашкольных устаноў і школ. Сёлетні год таксама не стаў выключэннем і з... Читать далее