Будзьце ўважлівыя: дзеці на дарозе!
Традыцыйна кожны год напярэдадні новага навучальнага года супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзілі мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і ўхіленне прычын дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў, а таксама ўзмацненне кантролю за выкананнем вадзіцелямі правілаў дарожнага руху ў месцах размяшчэння дзіцячых дашкольных устаноў і школ. Сёлетні год таксама не стаў выключэннем і з 25 жніўня па 10 верасня на тэрыторыі Астравецкага раёна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!"