На Астравецкім заводзе “Радыёдэталь” сфарміравалася некалькі напрамкаў развіцця вытворчасці. Зборачна-мантажны ўчастак займаецца вытворчасцю электраразмеркавальнай і рэгулюючай апаратуры, участак металаапрацоўкі спецыялізуецца на выпуску агульнамашынабудаўнічых вузлоў і дэталей, а як робяцца вароты, агароджы, металічныя дзверы, рашоткі і многае іншае, можна ўбачыць на ўчастку зварных металаканструкцый.
З нагоды прафесійнага свята – Дня... Читать далее
25 верасня – Дзень машынабудаўніка
У Беларусі адмяняецца пераход на сезонны час
Гэта вызначана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2011 года № 1229.
Вылічэнне часу на тэрыторыі Беларусі будзе праводзіцца ў адпаведнасці з міжнароднай сістэмай часавых паясоў па паясному часу плюс 1 гадзіна без пераводу стрэлак на сезонны час.
«Рашэнне аб адмене штогадовага пераводу стрэлкі на гадзінніках у апошнюю нядзелю сакавіка... Читать далее
Начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення Белкаапсаюза правядзе ў Астраўцы прыём грамадзян
Паважаныя жыхары Астравецкага раёна!
27 верасня 2011 года ў 11 гадзін будзе праводзіць прыём грамадзян па асабістых пытаннях член праўлення, начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення Белкаапсаюза Гадад Гаджыевіч Галімаў.
Прыём будзе праходзіць у кабінеце намесніка старшыні па кадрах праўлення райспажыўтаварыства па адрасу: вул. Ленінская, д. 12 г.п. Астравец, 2-гі паверх, кабінет № 4.
Тэлефон для... Читать далее
У Астравецкім раёне пачалася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі
На гэтым тыдні ў раёне пачалася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі, якую ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да канца месяца павінны атрымаць усе непрацуючыя пенсіянеры і работнікі бюджэтнай сферы.
Рашэнне аб выплаце аднаразовай матэрыяльнай дапамогі прынята для таго, каб зменшыць наступствы змяншэння рэальных даходаў насельніцтва з-за росту цэн і інфляцыі.... Читать далее
Кветкі з морквы, кошыкі з газет і шмат чаго яшчэ ўмее вырабляць Ванда Лосева з Гудагая
У тым, што пенсійны ўзрост – гэта час, калі жыццё толькі пачынаецца, упэўнена жыхарка ст. Гудагай Ванда Іосіфаўна Лосева. У свае гады яна не губляе час на прагляд серыялаў і “перамыванне костачак” на лавачках, а поўнасцю аддае сябе творчасці і любімым захапленням, на якія ў яе цяпер хапае часу! Нават... Читать далее
Нашы землякі ў свеце: Ян Ціхановіч
Ураджэнец Варнян, доктар навук, гісторык, філосаф, філолаг, аўтар звыш сарака навуковых прац, выдадзеных у Расіі, Беларусі, Літве, Польшчы, Германіі, ЗША; апошні народны дэпутат былога СССР і шчыры католік; чалавек, які свядома выйшаў са складу КПСС, але заўсёды лічыў распад Савецкага Саюза найвялікшай сацыяльнай катастрофай; навуковец, які пасля 1991 года стаў... Читать далее
Знаёмцеся: егер са Спондаўшчыны Рыгор Рабянок
Салдатамі, кажуць, не нараджаюцца… А егерамі?
ПАЧАТАК
Ці ж мог Рыгор Уладзіміравіч застацца абыякавым да палявання, калі нарадзіцца яму выпала ў сям’і патомных паляўнічых?
З малых гадоў хлопчык з захапленнем назіраў, як бацька, Уладзімір Фядосавіч Рабянок, збіраецца ў лес. Да бляску начышчанае ружжо, “металічны” пах пораху, паляўнічы сабака, які ад прадчування блізкасці здабычы... Читать далее
Што мы ведаем пра меланому скуры
У ходзе назіранняў было ўстаноўлена, што прыкладна ў палове выпадкаў развіццё меланомы скуры паходзіць з пігментных невусаў, якія сустракаюцца ў 90 працэнтаў людзей. Самі па сабе пігментныя невусы часцей за ўсё не ствараюць якіх-небудзь сур’ёзных праблем для здароўя. Фактарамі, якія правакуюць развіццё меланомы, з’яўляюцца інтэнсіўнае ўльтрафіялетавае апраменьванне і траўматызацыя радзімкі.
Ад... Читать далее
Сёння ў Беларусі праводзіцца акцыя Дзень без аўтамабіля
Паважаныя землякі! Давайце паспрабуем пражыць гэты дзень – а менавіта, 22 верасня штогод праводзіцца Міжнародная акцыя “Дзень без аўтамабіля” – без выкарыстання сваіх бенза- і дыз-любімцаў. Узгадаем знакамітае ільфа-пятроўскае выказванне: аўтамабіль – не раскоша, а сродак руху. А яшчэ той просты факт, што памеры нашага гарадка вельмі сціплыя і дазваляюць... Читать далее
Выпраўлены памылкі на дарожных знаках вёсак Бабраўнікі, Бялькішкі, Падваранцы
У рэдакцыю працягваюць паступаць адказы на публікацыю “Пабеда” невукаў”, у якой, нагадаем, размова ішла пра памылкі ў напісанні дарожных указальнікаў і назваў населеных пунктаў на аўтобусных прыпынках.
Нядаўна мы атрымалі адказ з дарожна-эксплуатыцыйнага ўпраўлення №57, якое прыняло на абслугоўванне новую аўтадарогу, што вядзе да пляцоўкі будаўніцтва АЭС – менавіта на ёй... Читать далее
