Сёння ў Беларусі праводзіцца акцыя Дзень без аўтамабіля
Паважаныя землякі! Давайце паспрабуем пражыць гэты дзень – а менавіта, 22 верасня штогод праводзіцца Міжнародная акцыя “Дзень без аўтамабіля” – без выкарыстання сваіх бенза- і дыз-любімцаў. Узгадаем знакамітае ільфа-пятроўскае выказванне: аўтамабіль – не раскоша, а сродак руху. А яшчэ той просты факт, што памеры нашага гарадка вельмі сціплыя і дазваляюць за 30-40 хвілін прайсці яго – з канца ў канец. Размякчым свае мышцы! Зэканомім на паліве! А заадно дадзім прыродзе шанц хаця б на аднадзённы адпачынак ад аўтамабільных ядавітых выкідаў.
З павагай калектыў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.