У Беларусі адмяняецца пераход на сезонны час
Гэта вызначана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2011 года № 1229.
Вылічэнне часу на тэрыторыі Беларусі будзе праводзіцца ў адпаведнасці з міжнароднай сістэмай часавых паясоў па паясному часу плюс 1 гадзіна без пераводу стрэлак на сезонны час.
«Рашэнне аб адмене штогадовага пераводу стрэлкі на гадзінніках у апошнюю нядзелю сакавіка на адну гадзіну наперад і ў апошнюю нядзелю кастрычніка на адну гадзіну назад прынята з мэтай узгодненага з дзяржавамі – удзельніцамі Мытнага саюза вылічэння часу», – адзначылі ў прэс-службе Дзяржстандарта Беларусі.
Такім чынам, сёлета ў кастрычніку стрэлкі гадзінніка на адну гадзіну назад пераводзіцца не будуць і мы застанемся зімаваць у летнім часе. І жыць па ім надалей.