14:54 / 07.10.2011

Хор ветэранаў «Вясёлка» адзначае свой 10-гадовы юбілей

Усё пачалося дзесяць год назад з размовы тагачасных кіраўніка аддзела культуры Дануты Францаўны Чарнушэвіч і дырэктара раённага Дома культуры Ларысы Іванаўны Тарашкевіч.
— Зараз паўсюдна ствараюцца аматарскія аб’яднанні для людзей пажылога ўзросту. Пара і нам мець свой ветэранскі хор. Жадаючых спяваць у ім знойдзецца нямала. Займіся падборам удзельнікаў, — дала даручэнне... Читать далее

14:22 / 07.10.2011

Вядомы мастак Мікалай Карнілаў зрабіў яшчэ адзін падарунак Астравецкаму раёну

Чарговую партыю карцін у падарунак Астравецкаму раёну перадаў вядомы мастак, пісьменнік, мецэнат з Масквы Мікалай Карнілаў.
Нагадаем нашым чытачам: у Гервяцкім Доме культуры дзейнічае выстава, якая складаецца з карцін самых розных аўтараў, тэхнік выканання, сюжэтаў, перададзеных у падарунак нашаму раёну маскоўскай мастацкай галерэяй “Нікор”.
А нядаўна стваральнік гэтай галерэі, мастак, пісьменнік, журналіст,... Читать далее

14:16 / 07.10.2011

Мацканы і іх жыхары

2

Невялічкая прыдарожная вёсачка. Ціхая і не асабліва прыкметная. Уздоўж яе можна праязджаць гадамі – слізганеш позіркам па вачанятах-вокнах дамоў на ўскрайку – і тут жа забудзеш. І вёсачка цябе забудзе таксама. “Праязджомы” і мімалётны, ты ёй не асабліва цікавы...
Вёсачка неўпрыкмет для самой сябе састарэла, і ўласная такая далёкая маладосць стала... Читать далее

10:21 / 06.10.2011

Да Дня пажылых людзей пенсіянеры атрымалі важкія падарункі

Самы значны з іх — аднаразовая матэрыяльная дапамога ў памеры 500 тысяч рублёў для нарыхтоўкі на зіму сельгаспрадукцыі, якую ім выплацілі з дзяржаўнага бюджэту напрыканцы верасня.
А ў дадатак па распараджэнню раённага выканаўчага камітэта адзінокім пенсіянерам, інвалідам, ветэранам вайны, былым вязням канцлагераў, інвалідам з дзяцінства, што жывуць у Астраўцы, дадаткова было... Читать далее

08:20 / 06.10.2011

Свята сэрцам маладых

Адметнасць гэтага свята – Дня пажылых людзей – адзначаюць многія. Яго асаблівая сардэчнасць – выразнае сведчанне таго, што ўшанаванне пажылых людзей становіцца найлепшай, высакароднейшай традыцыяй ва ўсім свеце. Вось і ўрачысты сход заслужаных людзей Астраўца, ветэранаў працы, быў прадстаўнічым і прайшоў вельмі душэўна. Кожнага, хто ўваходзіў у канцэртную залу “Астравец”,... Читать далее

08:13 / 06.10.2011

Па аператыўных зводках міліцыі: куды знікла лодка, заправіліся... ды не там, хто сцягнуў банкаўскую картку

ПАД’ЕЛА ЗА ЧУЖУЮ КАРТКУ
22 верасня супраць жыхаркі райцэнтра 1980 года нараджэння была ўзбуджана крымінальная справа.
Гэта жанчына 20 верасня вырашыла “пагуляць” за кошт супрацоўніцы фермерскай гаспадаркі “Астравецкая”, а менавіта выкарыстала ў сваіх мэтах згубленую той картку, зняла чужыя грошы ў банкамаце і купіла на гэтыя грошы прадукты ў магазіне.

А ДВА КОЛЫ... Читать далее

07:56 / 06.10.2011

На "Дажынках" у Маладзечна прадстаўнікі Астравеччыны атрымалі ўзнагароды

У ліку пераможцаў, якіх ушаноўвалі на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Дажынкі» было чацвёра прадстаўнікоў Астравеччыны: дырэктар РУП «Саўгаса «Падольскі» Г.Ф. Дэнюш, дырэктар ДЛГУ «Астравецкі лясгас» Р.М. Долгі, малады камбайнёр з СВК «Варняны» В. Тумінскі і фермер Ч.С. Лабачэўскі.


30 мільёнаў плюс трактар
Атрымліваць узнагароды заўсёды і прыемна, і пачэсна. А тым больш, калі... Читать далее

14:23 / 05.10.2011

Танцы з характарам ад Наталлі Янкоўскай

Яны дораць нам яркія, экспрэсіўныя і эмацыянальныя нумары, калі рухі зліваюцца з музыкай, а сэрца б’ецца ў такт з рытмам. Танцавальны калектыў “Non-stop”, які дзейнічае на базе раённага цэнтра пазашкольнай работы, заўсёды ўвасабляе на сцэне штосьці цікавае, арыгінальнае, не падобнае ні на што іншае.
Наша сённяшняя гутарка з нязменным кіраўніком калектыву... Читать далее

10:00 / 05.10.2011

Тыдзень postfactum. Усходняе партнёрства: рука дружбы ці інструмент ціску?

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
На мінулым тыдні ў Варшаве адбыўся чарговы саміт “Усходняга партнёрства”.
Завяршыўся скандалам, інакш не скажаш. Спачатку, насуперак пратаколу, запрашэнне не было накіравана Прэзідэнту Беларусі.
Затым арганізатары паспрабавалі абмежаваць у правах беларускую дэлегацыю на чале з Надзвычайным і паўнамоцным паслом у Польшчы Віктарам Гайсёнкам.
А потым правалілася спроба ўнесці... Читать далее

14:14 / 04.10.2011

Рабоце Астравецкага камітэта прафсаюзаў была дадзена высокая адзнака

Выязное пасяджэнне прэзідыума Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў адбылося нядаўна ў Астраўцы.
Пачалося пасяджэнне з прывітальнага слова старшыні раённага Савета дэпутатаў В.В. Барташэвіча, які коратка пазнаёміў гасцей з прамысловасцю і інфраструктурай раёна, а яго расказ наглядна дапоўніў відэафільм пра Астравеччыну.
Пра работу райкама прафсаюза і яе вынікі расказаў... Читать далее