Да Дня пажылых людзей пенсіянеры атрымалі важкія падарункі
Самы значны з іх — аднаразовая матэрыяльная дапамога ў памеры 500 тысяч рублёў для нарыхтоўкі на зіму сельгаспрадукцыі, якую ім выплацілі з дзяржаўнага бюджэту напрыканцы верасня.
А ў дадатак па распараджэнню раённага выканаўчага камітэта адзінокім пенсіянерам, інвалідам, ветэранам вайны, былым вязням канцлагераў, інвалідам з дзяцінства, што жывуць у Астраўцы, дадаткова было выдзелена па сто кілаграмаў бульбы па льготнай цане – тысяча рублёў за кілаграм. Цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва паклапаціўся аб тым, каб бульба была дастаўлена кожнаму прама ў дом.
Пра нямоглых пажылых людзей з вёскі паклапаціліся, як правіла, мясцовыя сельгаскааператывы. Большасць устаноў і арганізацый таксама аказалі пасільную матэрыяльную дапамогу сваім ветэранам, наладзілі для іх святочныя мерапрыемствы.
Хочацца спадзявацца, што ў Дзень пажылых людзей ніхто з ветэранаў не аказаўся забытым і пакрыўджаным…
Ніна АЛЯКСЕЕВА.