09:38 / 18.11.2011

«Спажывецкі кошык»: выбіраем матрац

Два гады доўжыўся наш рамонт у спальні і нарэшце справа дайшла да выбару мэблі. “Галоўнае – стыльны ложак”, – сказала жаночае пачуццё з прыхільнасцю да ўсяго прыгожага. “Галоўнае – камфортны матрац”, – сказаў розум. Сапраўды, мы праводзім значную частку свайго жыцця ў сне, таму памылка пры выбары матраца можа каштаваць... Читать далее

10:32 / 17.11.2011

Маладыя сем”і змагаліся за званне самай спартыўнай

Дзень у суботу выдаўся па-сапраўднаму лістападаўскі – небам надоўга завалодалі цёмныя хмары, з якіх час ад часу імжэла нешта падобнае на лёгкі дождж. Аднак нават такое дрэннае надвор’е не спалохала і не сапсавала настрой арганізатарам і ўдзельнікам раённага фестывалю сярод сямейных каманд “Тата, мама і я – спартыўная сям’я!”

Спаборніцтва такога... Читать далее

08:23 / 17.11.2011

У Астраўцы пачала працаваць "Малышкіна школа"

Зусім нядаўна наша газета паведамляла пра “Малышкіну школу”, а калі дакладней – адаптацыйную групу кароткачасовага знаходжання дзяцей да 3-гадовага ўзросту. Аднак тады яшчэ толькі ставілася пытанне – ці праўда, што яе адкрыюць у Астраўцы? І вось на мінулым тыдні ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 адбылося ўрачыстае адкрыццё “Малышкінай школы”.
Як... Читать далее

08:01 / 17.11.2011

Астравецкі лясгас аказаўся на 19 месцы сярод 95 лясгасаў рэспублікі

Дарога – будзе!
У гэтым годзе Астравецкаму лясгасу быў выдзелены з бюджэту 1 мільярд рублёў на будаўніцтва лясных дарог.
Зараз актыўна вядзецца работа ў гэтым накірунку. Дзяржаўная прыёмачная камісія падрыхтавала заключэнне аб прыгоднасці да здачы ў эксплуатацыю першага пускавога комплексу лесагаспадарчай аўтадарогі №7 працягласцю 3 кіламетры, якая праходзіць паміж Падольскім і... Читать далее

07:57 / 17.11.2011

Пабачыць, пачуць, данесці да людзей – такая задача стаяла перад журналістамі, якія на мінулым тыдні прыехалі на Астравеччыну ў рамках арганізаванага Нацыянальным прэс-цэнтрам прэс-тура, каб пазнаёміцца з работамі па падрыхтоўцы да будаўніцтва першай Белар

3

Візіты журналістаў з самых розных выданняў і тэлекампаній у Астравец цяпер не рэдкасць. Гэта і зразумела: для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі тэма будаўніцтва першай Беларускай АЭС, якое неўзабаве распачнецца ў нашым раёне, з’яўляецца найбольш цікавай.
І ўсё ж у мінулы чацвер нават прывыкшыя да тэлекамер і дыктафонаў жыхары Астравеччыны былі крыху... Читать далее

10:18 / 16.11.2011

Тыдзень postfactum: за мяжой рацыянальнага

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Такі хакей не патрэбны!
Увесь мінулы тыдзень спартыўная грамадскасць не толькі Беларусі, а і ўсёй прасторы былога СССР, абуралася інцыдэнтам, які здарыўся напрыканцы матча чэмпіянату кантынентальнай хакейнай лігі паміж мінскім “Дынама” і камандай “Віцязь” з падмаскоўнага горада Чэхава. Неспартыўныя паводзіны гасцей і іх трэнера выліліся ў... Читать далее

10:13 / 16.11.2011

Акцыі: не марнатраўце сваё жыццё!

Менавіта пад такой назвай 12 лістапада па ўсёй Беларусі прайшла сумесная акцыя супрацоўнікаў аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і маладзёжных арганізацый. Адбыласятакая акцыя і ў нашым раёне. І не дарма.
У апошні час колькасць пажараў і людзей, якія на іх загінулі, значна павялічылася. Як і раней, асноўная прычына пажару і гібелі людзей... Читать далее

10:41 / 15.11.2011

Паломніцтва на Святую зямлю

Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Гурыя, архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага ад Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра адбылася паломніцкая епархіяльная паездка на Святую Зямлю. У ліку паломнікаў быў і настаяцель Астравецкага храма святых апосталаў Пятра і Паўла іерэй Георгій Савіцкі. Разам з ігуменам Ермагенам і іерэем Генадзіем Логіным на свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы ён спадобіўся... Читать далее

10:21 / 15.11.2011

Знаёмцеся: начальнік транспартнай інспекцыі аўтамабільнага пункта пропуску “Катлоўка” Аляксандр Рэут

Аляксандр Браніслававіч Рэут па праву можа лічыць сваім асабістым многія прафесійныя святы. Дзень энергетыка, да прыкладу – быў час, калі паўгода працаваў электраманцёрам у Ашмянскім ПЭСе. Ці Дзень міліцыі – тры гады з’яўляўся начальнікам пункта цэнтралізаванай аховы спецыялізаванага падраздзялення раённага аддзела ўнутраных спраў. Дзень работніка лесу – дрэваапрацоўкай таксама даводзілася... Читать далее

09:34 / 15.11.2011

Участвуй к конкурсе "ЕвроФест"!

Управление культуры Гродненского облисполкома информирует: 18.11.2011 г. в концертном зале ГУК «Гродненская областная филармония» (г. Гродно, ул. Горновых,17) в 11.00 состоится областной отборочный тур телевизионного музыкального проекта «ЕвроФест» (отборочный тур конкурса песни «Евровидение-2012»).
К участию в Проекте в качестве исполнителя песни допускаются граждане Республики Беларусь, а также иностранные граждане и лица... Читать далее