Новы год у пагранічнікаў пачаўся з таго ж, чым закончыўся папярэдні – з затрымання цыгарэт.
4 студзеня бягучага года на ўчастку паста “Кямелішкі” Астравецкага раёна пагранічным нарадам з дапамогай службовага сабакі ў 500 метрах ад лініі дзяржаўнай мяжы быў затрыманы легкавы аўтамабіль “Нісан Тырана” і два грамадзяніны нашай краіны з 25... Читать далее
І зноў цыгарэты
Ва ўсе бібліятэкі Астравецкага раёна паступіла чарговая партыя новай літаратуры
Па меры таго, як мы расцём, асвойваем азы пісьменства, нам адкрываецца бязмежны свет кніг. Тут і фантастыка, што апераджае час і нясе нас у касмічныя далячыні; і дэтэктывы, якія трымаюць увагу да апошняй старонкі; і неверагодныя прыгоды; і пазнавальныя кнігі пра прыроду, навуку і тэхніку; і вучэбныя дапаможнікі.
Як бы цяжка... Читать далее
Падарунак пад ёлачку для СВК "Варняны"
Цудоўны падарунак “пад ёлачку” прынёс працаўнікам СВК “Варняны” Дзед Мароз – падарожжа ў Брэст.
Сельская гаспадарка – не машынабудоўля, тут станок не выключыш – і ў дні самых вялікіх свят жывёлу трэба карміць, даіць, чысціць. Прычым не толькі грамадскую, але і на прыватных панадворках. Тым больш, што пасля Новага года пачынаецца... Читать далее
«Святая ноч» у храме святых апосталаў Пятра і Паўла
Па добрай традыцыі Раждзественскае богаслужэнне ў храме святых апосталаў Пятра і Паўла завяршылася святочным спектаклем, які падрыхтавалі вучні старэйшай групы нядзельнай школы.
Называўся ён “Святая ноч”. Героі п’есы – Бабуля, унукі Анатоль, Аня і Лена, а таксама тры пастухі і Анёл – расказалі прыхаджанам аб вялікай падзеі, што адбылася больш чым... Читать далее
Каляды ў Швецыі. Частка першая
Падарожнічала Ніна РЫБІК
Услед за дачкой працягваю асвойваць Еўропу. Мінулым летам Алёна паказвала мне славутасці Берліна, а сёлета запрасіла на Каляды ў Швецыю.
Аб тым, як святкуюць Ражаство ў заходнееўрапейскіх краінах, дзе ўсе — і католікі, і пратэстанты, і хто там у іх яшчэ ёсць – адзначаюць яго 25 снежня, чула шмат.... Читать далее
З Нараджэннем Хрыстовым!
Паважаныя вернікі праваслаўнай канфесіі раёна!
Ад усёй душы віншуем вас са светлым святам Ражаства Хрыстова!
Больш за два тысячагоддзі гэта вялікае свята прыносіць нам светлую радасць і надзею, вучыць кіравацца маральнымі запаведзямі, праяўляць любоў да бліжняга і тварыць добрыя справы.
Ражаство Хрыстова як сімвал высокай, усеабдымнай любові і вялікай радасці абнаўляе і ачышчае... Читать далее
Сёння нарадзіўся ў свет Сын Божы, Сын Чалавечы!
З глыбіні біблейскіх часоў гучыць заклік Бога да чалавека — ісці шляхамі ісціны і здзяйсняць падарожжа свайго жыцця шляхамі розуму. Магчыма, нехта ўспрыме яго толькі як літаратурны вобраз, прыгожую фразу, якая амаль не мае дачынення да цяперашняга жыцця са штодзённымі турботамі і праблемамі. Але гэта не так, бо сёння мы... Читать далее
У новым годзе ў Астраўцы першай нарадзілася дзяўчынка
Не паспеў новы год яшчэ як след уступіць у свае правы, як колькасць жыхароў Астравеччыны папоўнілася першым нованароджаным сёлетняга года.
Такі падарунак сабе і сваёй сям’і зрабіла Вольга Уладзіміраўна Баран з вёскі Кямелішкі, якая 2 студзеня ў дзевяць гадзін раніцы нарадзіла дзяўчынку вагой 4 кілаграмы 250 грамаў і ростам – 57... Читать далее
У Ашмяны – на чэмпіянат!
Некалькі гадоў запар рэдакцыя газеты “Ашмянскі веснік” пры падтрымцы Ашмянскага райвыканкама і Беларускай лігі інтэлектуальных каманд праводзіць чэмпіянаты па інтэлектуальных гульнях.
Вось і сёлета 14 студзеня ў горадзе Ашмяны адбудзецца сёмы адкрыты чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях на кубак горада Ашмяны. Пройдзе ён у памяшканні УА “Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж” па... Читать далее
Вышываныя абразы Веры Гноза прадстаўлены не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі
Я даўно ведаю гэтую жанчыну, для якой вышыванне стала песняй душы. Не! Скажу больш – малітвай! Цудоўнай душы чалавек, а цяпер – цудоўнага таленту, прагі да жыцця. І цяжка ўявіць, што не так даўно жыццё для яе не мела сэнсу.
Бяда заўсёды прыходзіць знянацку. Да Веры Аляксандраўны Гноза, жыхаркі вёскі Лазоўка,... Читать далее
