У новым годзе ў Астраўцы першай нарадзілася дзяўчынка

Не паспеў новы год яшчэ як след уступіць у свае правы, як колькасць жыхароў Астравеччыны папоўнілася першым нованароджаным сёлетняга года.


Такі падарунак сабе і сваёй сям’і зрабіла Вольга Уладзіміраўна Баран з вёскі Кямелішкі, якая 2 студзеня ў дзевяць гадзін раніцы нарадзіла дзяўчынку вагой 4 кілаграмы 250 грамаў і ростам – 57 сантыметраў.
Няхай дзяўчынка расце здаровенькай на радасць родным і блізкім!


Алена ЯРАШЭВІЧ.