Раённы савет Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў сумесна з ідэалагічным аддзелам райвыканкама, аддзеламі адукацыі і па справах моладзі, раённым камітэтам “БРСМ” прынялі сумесную пастанову аб правядзенні раённай віктарыны “Усенародная барацьба ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў”.
Праводзіцца яна ў перыяд з 15 студзеня па... Читать далее
Увага: віктарына! Усенародная барацьба ў тыле ворага
Нараджаць з мужам? Гэта не ў нас...
На сайт газеты звярнуўся чытач, якога цікавіла такое пытанне: “Чаму пацыент нашай бальніцы павінен купляць неабходныя прэпараты і інструменты?” Ён таксама скардзіўся на бальнічнае адзенне і прапаноўваў дазволіць насіць сваю бялізну хворым, асабліва парадзіхам. Чытач таксама пытаўся, “ці можа ў Астравецкім радзільным аддзяленні муж падчас родаў быць разам са сваёй... Читать далее
Стартуе раённы чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях
Па традыцыі ў трэці панядзелак месяца — гэта значыць, 16 студзеня – стартуе другі раённы чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях.
Мінулы год стаў знакавым у развіцці інтэлектуальнага руху ў раёне: Астравец, па словах дырэктара Беларускай лігі інтэлектуальных каманд Паўла Забаўскага, стаў першым і пакуль адзіным райцэнтрам у Беларусі, дзе рэгулярна праводзяцца інтэлектуальныя... Читать далее
Каляды ў Швецыі. Частка другая
Падарожнічала Ніна Рыбік
Частка першая (чытаць)
Ражаство па-шведску
Калі выязджалі са Стакгольма, надвор’е было, што называецца, “ці то дождж, ці то снег, ці то ёсць, ці то не” – словам, не каляднае. Недзе да сярэдзіны шляху стала відаць, што на календары ўсё ж зіма: ступень дагледжанасці прыкрытых снегам палеткаў візуальна ўжо... Читать далее
Бліскучыя баі астравецкіх баксёраў
Напярэдадні навагодніх святаў прайшло некалькі спаборніцтваў па боксе, удзел у якіх прынялі і нашы юныя аматары скураных пальчатак – у выніку астравецкая скарбонка ўзнагарод значна папоўнілася.
Паспяхова для астраўчан закончыўся VII рэспубліканскі юнацкі турнір па боксе “Алімпійскія надзеі”, які штогод прымае горад Узда. Выхаванцы нашых трэнераў Аляксея Маргужа і Яўгена Іваніцкага... Читать далее
Алімпіёнікі выйшлі на старт
З 9 студзеня стартавалі абласныя алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах, якія працягнуцца да 3 лютага.
У мінулым годзе ўсе ўстановы адукацыі нашай вобласці ўдзельнічалі ў эксперыментальным праекце па правядзенні алімпіяд. Эксперымент сябе апраўдаў – і цяпер кожны школьнік мае магчымасць, калі набярэ неабходную колькасць балаў у раёне і пройдзе абласны рэйтынгавы адбор,... Читать далее
Медаль – ксяндзу
У канцы снежня да пробашча гервяцкага касцёла Святой Троіцы, ксяндза Леаніда Несцюка завітаў ваенны камісар Астравецкага раёна Ігар Чычварын. Прыехаў ён з прыемнай місіяй: уручыць Леаніду Пятровічу ад Міністэрства Абароны Расійскай Федэрацыі медаль “225 гадоў Чарнаморскаму флоту”.
Сведкамі ўручэння ганаровага медаля сталі шматлікія вернікі, якія ў гэты час знаходзіліся ў касцёле.... Читать далее
Падарожжа ў зіму і лета
Не першы раз школьнікі з Маляў на канікулах выпраўляюцца ў падарожжы. А дзякуючы падтрымцы старшыні СВК імя Гашкевіча В.Ч. Далговічу паездкі абыходзяцца бацькам не вельмі дорага. І цяпер праўленне СВК таксама прадаставіла школьнікам і педагогам Мальскай школы аўтобус, на якім яны адправіліся ў падарожжа.
На зімовых канікулах вучням Мальскай школы пашчасціла... Читать далее
“Вірус”, які распаўсюджваюць і медыкі
Традыцыі бываюць розныя. Карпаратыўныя, тым больш пераднавагоднія, як правіла, вялікай арыгінальнасцю не вызначаюцца: ёлачка, келіх шампанскага, святочны торт... У лепшым выпадку да апісаных вышэй атрыбутаў дадаецца “дамарослы” Дзед Мароз у асобе самага падатлівага супрацоўніка, ды пара-тройка “барадатых” конкурсаў з прэтэнзіяй на займальнасць.
Калектыў Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы ў гэтым сэнсе з’яўляецца... Читать далее
Тыдзень postfactum: адсвяткавалі!
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Калі б аб глыбіні эканамічнага крызісу меркавалі па святочных сталах і феерверках, то можна было б зрабіць выснову, што Астравец ён абмінуў.
Росквіт піратэхнічных агнёў над горадам у навагоднюю ноч, па меркаванню некаторых, нават пераўзышоў мінулагодні! Між тым, сярэдні па магутнасці набор святочнага салюта каштаваў перад... Читать далее
