Медаль – ксяндзу

1

У канцы снежня да пробашча гервяцкага касцёла Святой Троіцы, ксяндза Леаніда Несцюка завітаў ваенны камісар Астравецкага раёна Ігар Чычварын. Прыехаў ён з прыемнай місіяй: уручыць Леаніду Пятровічу ад Міністэрства Абароны Расійскай Федэрацыі медаль “225 гадоў Чарнаморскаму флоту”.


Сведкамі ўручэння ганаровага медаля сталі шматлікія вернікі, якія ў гэты час знаходзіліся ў касцёле. Для некаторых з іх стала навіной, што ў 1974 годзе ў Вільнюсе ксёндз Леанід быў прызваны на службу на Чарнаморскі флот, дзе служыў камандзірам аддзялення радыётэлеграфістаў да мая 1977 года.
Як бачым, служыў годна і пакінуў пасля сябе добрую памяць: у Астравецкім раёне Леанід Пятровіч адзіны чалавек, якому быў уручаны падобны медаль.

Антон МАЛЬШЭЎСКІ.