І зноў цыгарэты

Новы год у пагранічнікаў пачаўся з таго ж, чым закончыўся папярэдні – з затрымання цыгарэт.


4 студзеня бягучага года на ўчастку паста “Кямелішкі” Астравецкага раёна пагранічным нарадам з дапамогай службовага сабакі ў 500 метрах ад лініі дзяржаўнай мяжы быў затрыманы легкавы аўтамабіль “Нісан Тырана” і два грамадзяніны нашай краіны з 25 карабамі (12500 пачак) цыгарэт з акцызнымі маркамі РБ.
Гэтыя грамадзяне ўжо затрымліваліся 29 снежня 2011 года з 35 карабамі на тым жа ўчастку. Пасля таго, як яны прадаставілі чэкі аб уплаце за 25 карабоў, раніцай 4 студзеня ім былі вернуты цыгарэты. А вечарам яны былі затрыманы зноў.
Цяпер цыгарэты дастаўлены ў аддзел пагранічнай службы “Гудагай”. Па факту праводзіцца далейшае разбіральніцтва. Сума ацэнкі цыгарэт устанаўліваецца.


Прэс-служба Смаргонскай пагранічнай групы.