Ноччу 15 студзеня на ўчастку пагранічнага паста “Кямелішкі” ў 25 метрах ад дзяржаўнай мяжы пагранічны нарад спыніў легкавы аўтамабіль УАЗ. У ім знаходзіліся трое грамадзян Астраўца і 55 карабоў (27500 пачак) цыгарэт з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь, якія хлопцы і спрабавалі “перакінуць” праз мяжу ў Літоўскую Рэспубліку.
Папярэдняя сума ацэнкі цыгарэт... Читать далее
У новы год – са старой кантрабандай
Валютную выручку – у краіну
На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці былі разгледжаны пытанні знешняй дэбіторскай запазычанасці ў Гродзенскай вобласці і мерах па вяртанні валютнай выручкі ва ўстаноўленыя тэрміны.
Калегія адзначыла, што мясцовыя ўлады і кіраўнікі асобных прадпрыемстваў прымаюць недастатковыя меры па зніжэнні знешняй дэбіторскай запазычанасці і забеспячэнні выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па своечасовым... Читать далее
Увага: "прамая лінія"!
24 студзеня 2012 года адбудзецца «прамая лінія» з намеснікам старшыні райвыканкама Віктарам Мікалаевічам Аксютчыкам.
Свае пытанні можна задаць з 10 да 12 гадзін па тэлефоне 22-9-55.... Читать далее
Дапаможам Максіму пачуць спеў птушак!
Максім Савельеў жыве з мамай у Астраўцы. Яму 9 гадоў. Мама выхоўвае сына адна: бацька хлопчыка трагічна загінуў. Максім – добры, спагадлівы, цікаўны і таварыскі. Праўда, сяброў у яго з кожным днём становіцца менш. Прычына – хвароба: інваліднасць Максім атрымаў у тры гады, калі ў яго выявілі прыроджаны парок сэрца.... Читать далее
Пазнаёміцца, пасябраваць, атрымаць інфармацыю –
такая мэта ў традыцыйнай сустрэчы кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі
Традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якія ў мінулым годзе прыехалі на работу ў раён, адбылася ў мінулую пятніцу ў кінаканцэртнай зале “Астравец”.
Гэтая традыцыя дзейнічае ў раёне ўжо з 2005 года – мяняецца фармат гэтых сустрэч, але нязменным застаецца ўвага... Читать далее
«Astron» зазіхацеў на інтэлектуальным небасхіле
Пяты год запар Астравецкі раённы цэнтр пазашкольнай работы запрашае школьнікаў гуляць у інтэлектуальныя гульні. Вось і сёлета 17 каманд сабраліся ў гімназіі №1, каб пазмагацца за права называцца лепшай школьнай інтэлектуальнай камандай раёна.
Аб сваім удзеле яшчэ напярэдадні гульні заявілі каманды “ЧП” Астравецкага цэнтра пазашкольнай работы з Кямелішкаўскага НПК... Читать далее
Хто можа разлічваць на льготны крэдыт?
6 студзеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №13 “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) ці набыцці жылых памяшканняў”.
Хто мае права на льготны крэдыт на жыллё? Пад які працэнт яго атрымаюць жыхары нашага раёна? Хто можа прэтэндаваць на льготны крэдыт без чаргі? На гэтыя і... Читать далее
Ветэраны у гасцях у ветэранаў
Народны хор ветэранаў працы “Вясёлка”, што дзейнічае пры раённым Доме культуры, па запрашэнні савета ветэранаў СВК “Варняны” ў мінулую нядзелю выступіў з канцэртам у мясцовым культурным комплексе.
Лаўрэат практычна ўсіх абласных конкурсаў музычнай творчасці людзей шаноўнага ўзросту, калектыў пад кіраўніцтвам выдатнага хармайстра Дануты Папеня шырока прадставіў варнянцам сваю творчасць – лепшыя... Читать далее
Алімпійскія гульні ў спартыўнай зале? Лёгка!
Марына Эдвардаўна Барысевіч – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўніца пачатковых класаў Гудагайскай сярэдняй школы. Шматдзетная мама, аматар здаровага ладу жыцця і фізкультуры. Жыве пад дэвізам: “Толькі наперад – і ні кроку назад”.
З Марынай Эдвардаўнай Барысевіч я знаёма даўно. Спачатку гэта былі сустрэчы на школьным калідоры: я – школьніца, амаль... Читать далее
У Ашмянкі кумжовая будучыня?
Позняя восень – час нерасту ласосяў (сёмгі і кумжы). Менавіта ў канцы восені і пачатку зімы гэтыя рыбы прыплываюць з Балтыкі ў Вілію і яе прытокі. І трапляюць пад пільную ўвагу дзвюх катэгорый грамадзян: браканьераў і ахоўнікаў прыроды. Першыя жадаюць здабыць чырвоную рыбу (ды каб з ікоркай!) на калядны або... Читать далее
