08:00 / 13.02.2012

З лютага пенсіі павысяць

У Беларусі з лютага бягучага года ўзрастаюць пенсійныя выплаты, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Так, працоўныя пенсіі ў лютым у выніку пераразліку будуць павялічаны ў сярэднім на 24 працэнты. Гэта павышэнне адчуюць больш як 2,4 млн. чалавек, якія атрымліваюць працоўныя пенсіі ў органах па працы, занятасці і... Читать далее

12:39 / 12.02.2012

Няпросты лёс адзінокага бацькі

Сонечным жнівеньскім днём па сельскай вуліцы ішла жалобная працэсія. У апошні шлях праводзілі маладую жанчыну, маці чацвярых дзяцей.
Двум самым меншым, дзяўчынцы і хлопчыку, ледзь споўнілася тры гадкі, і яны, седзячы на бацькавых руках, няўцямна азіраліся наўкол, не разумеючы, чаму побач столькі незнаёмых людзей, чаму галосяць жанчыны і плачуць нават суровыя... Читать далее

16:16 / 11.02.2012

Лесаводы вобласці – у гасцях на Астравеччыне

На мінулым тыдні ў Астраўцы прайшла калегія Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання з удзелам Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Міхаіла Міхайлавіча Амельяновіча і генеральнага дырэктара Гродзенскага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзіміра Дзмітрыевіча Семенюка. На калегіі былі падведзены вынікі работы абласнога аб’яднання за 2011 год і пастаўлены задачы на бягучы год.
Сустрэча адбылася ў... Читать далее

15:55 / 11.02.2012

Аўтарскі ракурс: каму патрэбна сустрэча са школай?

– Ці ведаеш ты, чаму вечары сустрэчы выпускнікоў праводзяцца ў першую суботу лютага? – звярнулася да мяне сяброўка напярэдадні 4 лютага гэтага года, калі ва ўсіх школах адбываліся вечары сустрэчы выпускнікоў.
Пытанне прымусіла задумацца… Магчыма, таму, што якраз напярэдадні адзначаецца Таццянін дзень, вядомы, як Дзень студэнта? Ці таму, што ў гэты... Читать далее

15:35 / 11.02.2012

Апытанне: а вы былі на вечары сустрэчы?

Першая субота лютага – асаблівы дзень для былых выпускнікоў школы, якія традыцыйна збіраюцца на вечары сустрэчы.
У гэтым годзе на сустрэчу школьных сяброў у Астравецкую СШ №1 сабраліся выпускнікі, з моманту заканчэння школы якіх прайшло 30 гадоў. Былі і тыя, хто пакінуў сцены альма матэр год таму назад – для іх... Читать далее

16:04 / 10.02.2012

Спяшайцеся рабіць дабро! Для набыцця неабходнага імплантанта для Максіма Савельева засталося сабраць менш 5-ці тысяч еўра.

2

У №5 за 21 студзеня гэтага года мы ўпершыню надрукавалі матэрыял пра дзевяцігадовага хлопчыка Максіма Савельева, які жыве ў Астраўцы, і якому, каб вярнуць слых, неабходна складаная аперацыя. Аперацыю будуць рабіць беларускія ўрачы, але каб яе правесці, неабходна набыць сістэму кахлеарнай імплантацыі “Гібрыд”, якая каштуе 27 тысяч еўра.
У кожным суботнім... Читать далее

15:35 / 10.02.2012

Дыпломы ІІ ступені з абласной алімпіяды прывезлі Стасіс Чучурка і Мілана Шаўліс

Да шасці дыпломаў абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды, якія заваявалі нашы школьнікі, на гэтым тыдні дабавіўся яшчэ адзін.
Стасіс Чучурка, таленавіты хлопец з Кямелішак, сёлета ўдзельнічаў у дзвюх абласных алімпіядах – па інфарматыцы і па фізіцы. І калі да запаветнага дыплома па інфарматыцы Стасісу не хапіла некалькіх балаў, то па фізіцы хлопец... Читать далее

15:06 / 09.02.2012

Што рабіць, каб у міліцыі служыць?

1

Вы хочаце абараняць спакой і бяспеку грамадзян, змагацца з парушальнікамі закона, расследаваць розныя злачынствы і працаваць у органах унутраных спраў, але не ведаеце, што рабіць і куды звяртацца? Спецыяльна для такой катэгорыі маладых людзей на пытанні, звязаныя з паступленнем і працай у міліцыі, сёння адказвае намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных... Читать далее

08:46 / 09.02.2012

Новая вытворчасць на заводзе «Радыёдэталь»

Астравецкі завод “Радыёдэталь” выйшаў на новую ступень развіцця – не так даўно на прадпрыемстве адкрыўся цэх па вырабу металапрофілю і металачарапіцы.
Праект удалося рэалізаваць за адзін год. Аб’ём інвестыцый у вытворчасць склаў каля 0,5 мільярда рублёў, створана 5 новых працоўных месцаў. Мяркуецца, што магутнасць лініі дазволіць поўнасцю пакрыць патрэбнасці раёна ў... Читать далее

14:00 / 08.02.2012

Віншуем пераможцаў і прызёраў абласных алімпіяд!

На працягу месяца 25 юных алімпіёнікаў з нашага раёна ўдзельнічалі ў абласным этапе рэспубліканскіх алімпіяд па 16 агульнаадукацыйных прадметах.
– Сёлетнія алімпіядныя заданні ў параўнанні з мінулагоднімі былі больш складанымі. Таму многія нашыя надзеі не збыліся, – расказвае намеснік начальніка аддзела адукацыі Н.В. Баніцэвіч. – І ўсё ж ганарыцца ёсць чым.... Читать далее