Дыпломы ІІ ступені з абласной алімпіяды прывезлі Стасіс Чучурка і Мілана Шаўліс

Да шасці дыпломаў абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды, якія заваявалі нашы школьнікі, на гэтым тыдні дабавіўся яшчэ адзін.


Стасіс Чучурка, таленавіты хлопец з Кямелішак, сёлета ўдзельнічаў у дзвюх абласных алімпіядах – па інфарматыцы і па фізіцы. І калі да запаветнага дыплома па інфарматыцы Стасісу не хапіла некалькіх балаў, то па фізіцы хлопец атрымаў заслужаную ўзнагароду – дыплом ІІ ступені.
Цяпер дзевяцікласнік Кямелішкаўскага НПК Стасіс Чучурка адпачывае ў дзіцячым аздараўленчым летніку “Зубраня”, а ў канцы лютага паедзе на абласныя зборы, дзе будзе рыхтавацца да рэспубліканскай алімпіяды.
Віншуем Стасіса Чучурку і яго настаўніцу Ванду Міхайлаўну Вайцяховіч з прызавым месцам.
Такім чынам, цяпер у скарбонцы юных алімпіёнікаў раёна сем дыпломаў і дзве граматы.
Да таго ж Мілана Шаўліс, якая выступала на абласной алімпіядзе па матэматыцы, прывезла дыплом ІІ ступені, а не трэцяй, як паведамлялася раней. З чым мы яе яшчэ раз віншуем!


Алена ЯРАШЭВІЧ.