Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Бывай, абітурыент-2011
На мінулым тыдні завяршылася ўступная кампанія ў ВНУ. Хтосьці святкуе поспех, хтосьці перажывае горыч няўдачы.
Пакрыўджаных было б менш, калі б у нас існавала практыка падачы дакументаў адразу ў некалькі навучальных устаноў. Раней роднае Міністэрства адукацыі тлумачыла сваю пазіцыю выключна інтарэсамі абітурыентаў, якія, маўляў, павінны... Читать далее
Тыдзень postfactum
Жыццё ў рытме жніва…
Хлебаробы СВК імя Гашкевіча не па чутках ведаюць, што такое “зона рызыкоўнага земляробства” – землі іх гаспадаркі лёгкія, чуллівыя да кліматычных выбрыкаў: тарфянікі баяцца вясновых прымаразкаў, а пясчаныя глебы – засухі.
–Недахоп вільгаці яравыя культуры адчулі адразу – яшчэ ў фазе прарастання, – гаворыць галоўны аграном гаспадаркі Юрый Эдуардавіч Сташкевіч. –... Читать далее
Міністр адказаў на пытанні
27 ліпеня ў вялікай зале райвыканкама прайшла сустрэча міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Анатолія Іванавіча Нічкасава з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый Астравецкага раёна. На сустрэчы таксама прысутнічалі старшыня райвыканкама Адам Дзмітрыевіч Кавалька і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Генадзьеўна Голубева.
Сустрэча насіла інфармацыйны характар. Анатолій Іванавіч расказаў... Читать далее
На перакатах Нідзянкі
“Рыхтуй сані летам” – вырашылі ўдзельнікі рыбалоўнага клуба “Перакат” з Мінска – і прыехалі у Тартак у якасці валанцёраў.
Уважлівыя чытачы памятаюць, што “перакатчыкі” “валанцёрылі” на нашых рэках у лістападзе-снежні мінулага года: аберагалі ад браканьераў кумжу і ласося, якія прыходзілі на нераст у нашы маленькія рачулкі з Балтыкі. Да чарговага нерасту... Читать далее
У Літву – па новых правілах
Літоўскі сейм 28 чэрвеня гэтага года ратыфікаваў міжурадавае пагадненне аб парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый Беларусі і Літвы, падпісанае 20 кастрычніка 2010 года ў Мінску. Пра парадак перасячэння мяжы жыхарам прыгранічных раёнаў расказвае старшы інспектар аддзялення па грамадзянству і міграцыі аддзела ўнутраных спраў Астравецкага райвыканкама Наталля Віктараўна Анімуцкая.
Пагадненне паміж... Читать далее
Караткевіч на Астравеччыне
У 1960-я гады, да свайго шлюбу з Валянцінай Браніславаўнай, Уладзімір Караткевіч пабываў на маёй роднай Астравеччыне, што мяжуе з Літвой, разоў з дзесяць.
Едучы ў Вільню дзеля архіўных пошукаў, мы звычайна спыняліся, робячы перасадку з аднаго прыгараднага цягніка на другі, на апошняй беларускай станцыі Гудагай. Або заходзілі, чакаючы віленскага прыгараднага, у... Читать далее
Зусім не цёплыя весткі
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Трагедыя спакойнай краіны
Усё гэта вельмі моцна нагадвае Беларусь. Да нядаўняга часу Нарвегія лічылася адной з самых спакойных і квітнеючых краін Заходняй Еўропы. Двайны тэракт, які з прамежкам у адзін дзень адбыўся ў Осла і на востраве Утойя, падзяліў гісторыю краіны на дзве няроўныя палавінкі –... Читать далее
Лясгас – лепшы ў шматбор’і
У Лідзе на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Алімпія” адбылася летняя абласная спартакіяда работнікаў лесу. Высокі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі прадэманстравалі работнікі Астравецкага лясгаса.
Спаборніцтвы праводзіліся па розных відах спорту – міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе. Найбольш цікавым было летняе шматбор’е “Здароўе”, роўных у якім не было камандзе Астравецкага лясгаса. Жанчыны спаборнічалі ў бегу на... Читать далее
Заўтра за руль – сёння ні кроплі?
Беларускіх аўтааматараў чакае новае выпрабаванне. 12-га жніўня ўступае ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якая дазволіць пазбаўляць пасведчання на права кіравання транспартным сродкам пры ўтрыманні ў арганізме вадзіцеля больш за 0,3 праміле алкаголю. Нагадаем, што цяперашні парог складае 0,5 праміле.
Такім чынам, работнікі ДАІ маюць намер выкараніць практыку ўжывання... Читать далее
Бронза з Балтыкі
На Балтыйскіх юнацкіх гульнях, якія прайшлі ў шведскім горадзе Любінхед, у спаборніцтвах па боксе ўдзельнічаў і астраўчанін Дзіма Лабецкі. І дадому юнак вярнуўся не з пустымі рукамі.
У спаборніцтве прымалі ўдзел спартсмены са Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Даніі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Англіі, Германіі і іншых краін.
На гэты раз наш Дзіма выступаў... Читать далее