У Літву – па новых правілах
Літоўскі сейм 28 чэрвеня гэтага года ратыфікаваў міжурадавае пагадненне аб парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый Беларусі і Літвы, падпісанае 20 кастрычніка 2010 года ў Мінску. Пра парадак перасячэння мяжы жыхарам прыгранічных раёнаў расказвае старшы інспектар аддзялення па грамадзянству і міграцыі аддзела ўнутраных спраў Астравецкага райвыканкама Наталля Віктараўна Анімуцкая.
Пагадненне паміж урадамі Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі аб парадку ўзаемных паездак дазволіць жыхарам прыгранічных тэрыторый суседніх краін перасякаць дзяржаўную мяжу са спецыяльнымі дазволамі, якія даюць права на знаходжанне на абмежаванай тэрыторыі суседняй краіны не больш за 90 дзён на працягу паўгода.
Дазволы на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне будуць выдавацца жыхарам прыгранічных тэрыторый пры выкананні наступных умоў:
–дакументальнае пацвярджэнне пражывання на прыгранічнай тэрыторыі не менш за адзін год;
–пацвярджэнне наяўнасці сваяцкіх сувязей, абгрунтаваных эканамічных, гандлёвых, культурных, адукацыйных, навуковых, спартыўных, гуманітарных, сацыяльных ці іншых уважлівых прычын для наведвання прыгранічнай тэрыторыі або валоданне нерухомай маёмасцю на прыгранічнай тэрыторыі (дарэчы, шмат хто не супраць набыць нават недвижимость в Лондоне);
–наяўнасць дзеючага праязнога дакумента (для грамадзян Рэспублікі Беларусь – пашпарт грамадзяніна, для замежных грамадзян – дакумент для выезду за мяжу, выдадзены кампетэнтнымі органамі дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці, для асоб без грамадзянства – праязны дакумент, выдадзены кампетэнтнымі органамі дзяржавы пастаяннага месца жыхарства);
–жыхары не з’яўляюцца асобамі, у адносінах да якіх быў унесены запіс з мэтай адмовы ва ўездзе ў Шэнгенскую інфармацыйную сістэму;
–яны не лічацца асобамі, якія ўяўляюць пагрозу грамадскаму парадку, унутранай бяспецы, грамадскаму здароўю ці міжнародным адносінам любой з дзяржаў – членаў Еўрапейскага саюза, у прыватнасці, у адносінах да якіх на гэтай падставе не ўнесены запіс з мэтай адмовы ва ўездзе па ўказаных падставах у нацыянальных базах дадзеных дзяржаў – членаў Еўрапейскага саюза;
–яны не з’яўляюцца асобамі, уезд якіх на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь забаронены ці непажаданы ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам;
–яны не з’яўляюцца асобамі, якія ўяўляюць пагрозу для нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку ці здароўя насельніцтва.
Для атрымання дазволу жыхары прыгранічнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь звяртаюцца з просьбай аб яго выдачы ў дыпламатычнае прадстаўніцтва ці консульскую ўстанову Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь (Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь: г. Мінск, вул. Захарава, 68, тэл. (8-10-375-17)-285-24-49(48), Генеральнае консульства Літоўскай Рэспублікі ў г. Гродна: вул. Горкага, 104, тэл. (8-10-375-17)-217-70-91).
Дазволы выдаюцца на працягу 20 рабочых дзён з дня паступлення хадайніцтва аб выдачы дазволу ў консульскую ўстанову. У выключных выпадках гэты тэрмін можа быць прадоўжаны да 30 рабочых дзён.
Дазвол выдаецца на тэрмін ад 1 да 5 гадоў, але не больш за тэрмін дзеяння прадастаўленага праязнога дакумента. За разгляд хадатайніцтва аб выдачы дазволу збіраецца консульскі збор у памеры 20 еўра.
Дазволы выдаюцца бясплатна:
–дзецям ва ўзросце да 6 гадоў;
–школьнікам і студэнтам вочнай формы навучання;
–асобам старэйшым за 60 гадоў;
–інвалідам 1 і 2 групы або асобам з хваробамі, для якіх устаноўлены ўзровень працаздольнасці не перавышае 35% і якія прызнаны такімі ў адпаведнасці з нацыянальнымі заканадаўствамі;
–у выпадку немагчымасці далейшага выкарыстання праязнога дакумента – пры выдачы новага дазволу на астатні тэрмін дзеяння папярэдняга дазволу;
–грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і якія маюць адпаведныя пасведчанні аб захаванні права на грамадзянства Літоўскай Рэспублікі, і членам іх сем’яў, якія ўнесены ў дадзеныя пасведчанні, а таксама грамадзянам Літоўскай Рэспублікі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі і захавалі права на набыццё грамадзянства Рэспублікі Беларусь ў парадку рэгістрацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і членам іх сем’яў пры прадастаўленні адпаведных дакументаў.
Жыхары прыгранічных тэрыторый пры наяўнасці такіх дазволаў маюць права на ўезд, выезд і перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі ў чыгуначных і аўтадарожных пунктах пропуску на прыгранічную тэрыторыю, якая ўказана ў дазволе.
Дазвол дае яго ўладальніку права перасякаць агульную мяжу дзяржаў і знаходзіцца на прыгранічнай тэрыторыі не больш за 30 дзён кожны раз з дня перасячэння мяжы, але ўвогуле не больш за 90 дзён на працягу кожных шасці месяцаў, якія адлічваюцца з першага дня перасячэння мяжы.
Жыхары прыгранічных тэрыторый Рэспублікі Беларусь не падлягаюць рэгістрацыі на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі. Жыхары прыгранічнай тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі вызваляюцца ад неабходнасці рэгістрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на перыяд знаходжання да 30 дзён з дня ўезду. Грамадзяне Літоўскай Рэспублікі пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь запаўняюць міграцыйную карту.
Дазвол не дае права на ажыццяўленне працоўнай ці прадпрымальніцкай дзейнасці, для занятку якой патрабуецца атрыманне адпаведнага дазволу ў парадку, які прадугледжаны нацыянальным заканадаўствам дзяржаў.
За знаходжанне на прыгранічнай тэрыторыі дзяржавы, якая выдала дазвол, больш за 90 дзён на працягу паўгода, а таксама за незаконны выезд за межы ўказанай у дазволе прыгранічнай тэрыторыі дазвол можа быць ануляваны, а асоба панясе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы знаходжання.
Пра час падачы дакументаў будзе паведамлена дадаткова.
