Вясна. Археолагі зноў прыехалі на Астравеччыну. Толькі на гэты раз у больш узмоцненным складзе. Мы ж напомнілі ім аб дадзеным слове і папрасілі расказаць аб знаходках і далейшых планах археалагічных даследаванняў на тэрыторыі раёна загадчыка аддзела археалогіі, кандыдата гістарычных навук
Вадзіма Леанідавіча ЛАКІЗУ.
Аб папярэдняй рабоце
– Археалагічнае вывучэнне Астравеччыны пачалося не з... Читать далее
История
Дакрануцца да мінулага
Медыцына ў асобах (з успамінаў М.П. Апалінскай)
Мы прыехалі ў Астравец яшчэ да вайны – у 1939 годзе. Тату Пятра Рыгоравіча Харытонава прызначылі намеснікам сакратара райкама. Спачатку мы сталі жыць у Варнянах – кватаравалі ў Карачуна. Там мяне прынялі ў піянеры. Прайшло столькі гадоў, а я памятаю – і піянерскі касцёр, і вершы Багрыцкага, і песні Святлова,... Читать далее
Вайны мінулай партызаны
Тады, амаль 70 гадоў назад, на барацьбу з агрэсарам падняўся ўвесь беларускі народ. Лясныя мсціўцы не давалі акупантам спакою ні днём, ні ноччу. Дастаткова сказаць, што ўжо ў жніўні 1942 года партызанская група Фёдара Маркава і Сяргея Пронькі ліквідавала паліцэйскі ўчастак і ахоўваемы ім сепаратарны пункт у вёсцы Клюшчаны... Читать далее
Да юбілею Казіміра Сваяка: новыя знаходкі Івана Драўніцкага
З дакументамі ў руках я вырашыў падзяліцца з чытачамі “Астравецкай праўды” часткай жыццёвага шляху знакамітага земляка.
Дакумент “Метрычная выпіска аб нараджэнні і хрышчэнні Канстанціна Стэповіча” за подпісам ксяндза Бародзіча сведчыць, што немаўля хрысціў 10 лютага 1890 года па старому стылю ксёндз пробашч Іаан Галіч, а кумамі былі мешчанін Іван Жванскі і... Читать далее
Франтавік, старшыня, ветэран
Нядаўна ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы Андрэй Андрэевіч Галагаеў адзначыў сваё 90-годдзе.
Лёс закінуў яго на Астравеччыну ў 1960 годзе – з той пары жыццё гэтага чалавека прысвечана нашаму раёну, які стаў яму другой радзімай.
– Родам я з вёскі Шнараўка Шклоўскага раёна з сялянскай сям’і. У сем гадоў застаўся без... Читать далее
Са школы да пенсіі – выдатнік
Сёння сваімі ўспамінамі з чытачамі «Астравецкай праўды» дзеліцца Эдуард Міхайлавіч Пяткевіч – былы дырэктар Гервяцкай школы, заслужаны настаўнік Беларусі
У студзені бягучага года Эдуард Міхайлавіч адзначаў сваё 85-годдзе. Большую частку з іх, амаль 61 год, пражыў на Астравеччыне. За гэты час змяніўся ён сам, многіх, хто жыў і працаваў побач з... Читать далее
Карані беларускія і... шведскія
Распараджэннем Астравецкага райвыканкама ў сувязі са 120-й гадавінай з дня нараджэння каталіцкага святара і вядомага беларускага паэта Канстанціна Стэповіча, які пісаў пад псеўданімам Казімір Сваяк, сёлетні год у раёне аб’яўлены Годам яго памяці. Складзены вялікі план мерапрыемстваў, які ўжо пачаў выконвацца. Шырока ў раёне адзначалася 19 лютага – менавіта ў... Читать далее
Сваяк і “Сваякі”
З”яўленне ў “Астравецкай праўдзе” спіса ўдзельнікаў “Хаўрусу Сваякоў” нікога не пакінула раўнадушнымі, прынамсі, у Спондаўскім сельсавеце. У кожнай хаце, дзе я пабывала апошнім часам, на стале ляжала газета,складзеная так, каб быў бачны спіс сяброў хаўрусу, алоўкам або ручкай зроблены паметкі супраць таго ці іншага прозвішча… Адных узрадавала прыдачыненне да той... Читать далее
Як шукалі паганскія скарбы
Гэты артыкул быў надрукаваны ў 1933 годзе ў газеце “Голас”. Адшукала яго і даслала нам у рэдакцыю прафесар Гэлена Глагоўская з Беластоцкага ўніверсітэта.
…Падвёў мяне да высокага кургана, парослага сасняком, узабраўся на яго вяршыню, і паказваючы на вялікую яму пасярэдзіне, прызнаўся:
– Гэты курган раскопваў я. І больш ніколі – пан можа... Читать далее
Якой была пошта шмат гадоў таму...
Сёння сваімі ўспамінамі з чытачамі “Астравецкай праўды дзеліцца Уладзімір Іванавіч Кацінель – былы начальнік раённага вузла сувязі, які ўзначальваў яго з 1965 года.
Дзяцінства
– Нарадзіўся я ў 1934 годзе ў Астраўцы. Цяпер гэта вуліца Набярэжная, а раней называлі хутар Трацянішкі. Увогуле, на той час Астравец з усіх бакоў акружалі хутары: недалёка... Читать далее
