Сёння ў гасцях у «Астравецкай праўды» вельмі цікавы і не менш энергічны чалавек – начальнік пагранічнай заставы “Лоша” старшы лейтэнант Ігар Іванавіч МЕЛЬНІК.
– Для пачатку два сказы аб сабе…
Ігар Іванавіч задумаўся… Але на дапамогу прыйшла жонка Таццяна.
– Вельмі добры сем’янін, які бязмежна любіць сваю маленькую дачушку Владу, верны, адданы муж.... Читать далее
Общество
У гасцёўні "Астравецкай праўды" начальнік пагранічнай заставы Ігар Мельнік
Перамога хору "Польскае рэха Астраўца"
Яшчэ адну перамогу паклалі ў сваю капілку творчых дасягненняў удзельнікі хору “Польскае рэха Астраўца” (кіраўнік – Алена Такарчук).
Адно з самых прыгожых музычных святаў Гродзеншчыны – фестываль паланэзу – адбыўся нядаўна ў Слоніме. Трэці раз у ім прыняў удзел калектыў самадзейных спевакоў Астравецкага аддзялення Саюза палякаў на Беларусі. Паланэз “Старажытныя часы”... Читать далее
Сюрпрыз ад школы мастацтваў
Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў любіць рабіць сюрпрызы і не толькі сваім выхаванцам, але і жыхарам райцэнтра. Чарговы быў нядаўна – на сцэне кінаканцэртнай залы “Астравец” выступіў аркестр народных інструментаў Лідскага музычнага вучылішча.
Калектыў добра вядомы і ўвянчаны шматлікімі лаўрамі. У яго складзе – выкладчыкі і студэнты, мастацкі кіраўнік – Алена Эдуардаўна... Читать далее
У аздараўленчага лагера "Ластаўка" – новы дырэктар
Дзіцячы аздараўленчы лагер “Ластаўка” – адзіная ўстанова падобнага тыпу ў нашым раёне. Сёлета ў летніку новы дырэктар – Вольга Георгіеўна Варанко. І напярэдадні сезону адпачынку мы папрасілі яе адказаць на некалькі пытанняў.
– Давайце пазнаёмімся. Раскажыце крыху пра сябе.
– Амаль два гады назад я закончыла філфак Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта і пасля... Читать далее
Гасцёўня "Астравецкай праўды". Павел Букель: "Маё хобі – работа"
Энергічнага, няўрымслівага і пазітыўнага Паўла Букеля ведаюць калі не ўсе ў Астраўцы, то большасць людзей – дакладна. Адны – як аўтара і выканаўцу прыгожых песень, уладальніка непаўторнага голасу, пераможцу розных конкурсаў. Другія – як таленавітага шоумена, знаходлівага вядучага, вопытнага культарганізатара. Трэція – вясёлага і надзейнага сябра. Чацвёртыя…
Мы ж вырашылі ўсё... Читать далее
Выстаўкі. Старадаўнія фаліянты ў храме
Чарговая выстаўка старадаўняй літаратуры адбылася ў Астраўцы, на гэты раз — у храме святых апосталаў Пятра і Паўла. Прысвячалася яна дню памяці вялікіх славянскіх асветнікаў Кірыла і Мяфодзія, стваральнікаў нашай азбукі. Адкрыў выстаўку і зрабіў агляд рарытэтаў настаяцель храма іерэй Георгій Савіцкі.
Аснову экспазіцыі склалі рэдкія богаслужэбныя кнігі, якія захоўваюцца ў... Читать далее
Приглашает выставка старинных книг
В храме святых апостолов Петра и Павла г.п. Островец в воскресенье, 15 мая, в 17 часов откроется выставка старинных книг. Стоит посмотреть! Читать далее
Жанчыны-хрысціянкі атрымалі ў падарунак ад бацюшкі жывыя ружы
У мінулую нядзелю праваслаўныя хрысціяне адзначалі Дзень Жанчын-міраносіц – менавіта ён, а не 8-га сакавіка, па сутнасці, з’яўляецца міжнародным жаночым днём, які нясе ў сабе сапраўдным духоўны пачатак.
Калі Адзінародны сын Усемагутнага Бога Айца прыняў самую ганебную ў тыя часы смерць – быў распяты на крыжы; калі ён паміраў у страшэнных... Читать далее
Спісы расстраляных, павешаных, закатаваных, забраных у нямецкую няволю жыхароў мястэчка Міхалішкі
Адной з трагічных старонак гісторыі акупацыі Астравеччыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўлецца генацыд яўрэйскага насельніцтва, якое фашысты, гэтак жа як і славян, лічылі непаўнацэннай нацыяй. У буйных вёсках раёна для іх утрымання былі створаны гета, вязні якіх або знішчаліся на месцы, або адпраўляліся ў лагер смерці Панары пад Вільняй.... Читать далее
Вязень фашысцкага канцлагера адсвяткавала свой 90-гадовы юбілей
21 красавіка ветэран працы, вязень фашысцкага канцлагера Аляксандра Максімаўна Юзэфовіч адсвяткавала свой 90-гадовы юбілей. Павіншаваць яе ў гэты дзень у Страчу накіраваўся намеснік старшыні раённага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Мар’ян Іосіфавіч Краснік. Разам з прывітальным адрасам савета ветэранаў юбілярцы ўручылі падарунак.
За 90 гадоў свайго жыцця Аляксандры Максімаўне многае давялося... Читать далее