Сёння ўвага ўсяго свету прыкавана да Японіі, якую напаткала страшэнная прыродная катастрофа: землятрусы, што раз-пораз скаланаюць краіну, цунамі, што прынеслі шматлікія разбурэнні, тысячы загінуўшых і прапаўшых без вестак людзей, аварыя на атамнай электрастанцыі…
Я, як і кожны нармальны чалавек, магу толькі шчыра паспачуваць японцам, з якімі нас, беларусаў, і ў прыватнасці,... Читать далее
Добро пожаловать в Островец!
Пра землятрус у Японіі і на Астравеччыне
Андрэй Вінча: маладосць справе не перашкода
У СВК “Гудагай” часта можна пачуць: “А вы звярніцеся да Вінчы”. І не трэба думаць, што ў гэтай гаспадарцы “зацыклены” на мастацтве эпохі Адраджэння — размова ў гэтым выпадку ідзе не пра вядомага мастака Леанарда да Вінчы, а пра намесніка кіраўніка гаспадаркі на раслінаводству. Малады аграном СВК “Гудагай” Андрэй Вайцехавіч... Читать далее
Актуальнае інтэрв'ю: харчаванне дзяцей па новых правілах
Як сёння вырашаюцца праблемы харчавання ў школах і дзіцячых садках раёна? Пра гэта наша размова з галоўным спецыялістам аддзела адукацыі Уладзімірам Алегавічам Булавіцкім.
– Пачну з пытання, якое хвалюе большасць бацькоў. Як арганізуецца харчаванне дзяцей у нашых школах?
– Асноўным дакументам з’яўляецца пастанова Савета Міністраў №177 ад 21 лютага 2005 года. Менавіта... Читать далее
"Жанчына года" працуе ў рэдакцыі
На гэтым тыдні ў Гродзенская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” назвала імёны васямнаццаці жанчын года. Сярод іх – і прадстаўніца Астравеччыны, галоўны рэдактар газеты “Астравецкая праўда” Ніна Рыбік.
Ушаноўванне жанчын года праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы. Спачатку ўсіх прывітала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня абласной арганізацыі Беларускага... Читать далее
Ганаровую грамату Мітрапаліта атрымала "Астравецкая праўда"
Чарговая ўзнагарода папоўніла скарбонку рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда”: за ўдзел у конкурсе “Беларускае праваслаўе: гісторыя і сучаснасць” калектыў нашай газеты адзначаны Ганаровай граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта.
Высокую ўзнагароду ў блаславенне за працу ў славу Святой Праваслаўнай Царквы атрымала галоўны рэдактар “Астравецкай праўды” Н.А. Рыбік з... Читать далее
Трэці тур раённага чэмпіянату інтэлектуалаў пройдзе 21 сакавіка
Нагадваем аматарам інтэлектуальных гульняў: трэці тур раённага чэмпіянату адбудзецца, як звычайна, у трэці панядзелак месяца. Гэта значыць — паслязаўтра, 21 сакавіка.
Час і месца сустрэчы ранейшыя: раённы Дом культуры “Галактыка”, 17.30. Спадзяемся, што на спаборніцтвы з’явяцца ўсе каманды, што ўжо распачалі чэмпіянат. Калі хоча далучыцца нехта яшчэ – калі ласка. Сітуацыя... Читать далее
Інтэрв'ю з арганізатарам конкурсу "Рамантычная экспрэсія", які пройдзе ў Астраўцы
У наступную суботу, 26 сакавіка, у культурным жыцці Астраўца адбудзецца значная падзея: першы адкрыты Усходнееўрапейскі конкурс харэаграфічнага, тэатральнага, музычнага і выяўленчага мастацтва “Рамантычная экспрэсія”. З гэтай нагоды – наша інтэрв’ю з адным з арганізатараў конкурсу Аляксандрам Валер’евічам Аўсяннікавым.
— Аляксандр Валер’евіч, ці шмат знайшлося жадаючых прыняць удзел у першым Усходнееўрапейскім конкурсе... Читать далее
Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!
15 сакавіка па ўсёй краіне прайшлі ўрачыстыя сходы і святочныя канцэрты, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У аўторак у кінаканцэртнай зале “Астравец” сабраліся прадстаўнікі раённай улады і працоўных калектываў.
Адкрыў урачысты сход намеснік старшыні райвыканкама Уладзіслаў Станіслававіч Ластоўскі. У сваім дакладзе ён спыніўся на асноўных раздзелах Асноўнага закона нашай краіны, расказаў... Читать далее
Пасол Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы наведаў Астравецкі раён
На гэтым тыдні Астравецкі раён наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Уладзімір Дражын. У паездцы па раёне дыпламата суправаджалі старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта А.Д. Кавалька і дырэктар ДУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” У.В. Філімонаў.
Візіт пасла быў абумоўлены неабходнасцю асабістага знаёмства з ходам падрыхтоўчых работ па... Читать далее
Звяры – як людзі... Ці наадварот?
Аўтарскі ракурс Таісы Сямёнавай
Здаецца, мы з мужам капітальна “падселі” на тэлеканал “Animal planet” – проста скарбонка пазнавальнасці, асабліва для юных натуралістаў. А для нас крыніцай станоўчых эмоцый служаць перадачы “Паліцыя па абароне жывёл Хьюстана”, а таксама пра маладога ветэрынара, які вандруе па краінах “трэцяга свету”, лечыць жывёлу ў заапарках і... Читать далее