Нагадаем, што па выніках восеньскага адборачнага туру вясёлая і знаходлівая астравецкая каманда “Мірны атам” выйшла ў чацвёрку мацнейшых і атрымала права яшчэ раз прадэманстраваць уменне жартаваць, “прыколвацца” і весяліць іншых. І вось гэты час наступіў – у мінулую суботу ў Гродне адбыўся абласны чэмпіянат КВЗ.
Сапернікамі астраўчан сталі дзве гродзенскія каманды... Читать далее
Новости
«Мірны атам» стаў «сярэбраным»
Астравецкі цэнтр пазашкольнай работы ў тройцы лідараў
Газета ўжо паведамляла, што сярод устаноў адукацыі праходзіў раённы этап абласнога конкурсу “Брэнд года сістэмы адукацыі”. Тады пераможцамі сталі гімназія №1, Гервяцкая СШ, Варнянскі НПК і Астравецкі цэнтр пазашкольнай работы. Яны і атрымалі магчымасць пазмагацца за права называцца лепшымі ў сваёй намінацыі ў абласным конкурсе.
Нядаўна былі падведзены вынікі абласнога конкурсу,... Читать далее
27 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Санітары нашага горада
Пакуль мы радуемся снегу – дворнікам даводзіцца раскідваць заносы, расчышчаць вуліцы і дарогі; наступае доўгачаканая вясна – з-пад снегу выплывае шырокі “асартымент” смецця – і зноў у іх мора работы; калі мы летам адпачываем у цяньку – санітары нашага горада ў трыццаціградусную спёку робяць яго вуліцы чыстымі і... Читать далее
Аўтапарк прыносіць прабачэнні
У пісьме ў рэдакцыю пасажыры, якія ехалі 19 лютага аўтобусам “Астравец-Кямелішкі” Д.Качкан, В.Кісель, Р.Стажынская, У.Стажынская скардзіліся, што вадзіцель аўтобуса літаральна замарозіў пасажыраў: у дарозе не ўключаў печку, на прыпынках без патрэбы трымаў адчыненымі дзверы, нягледзячы на тое, што тэмпература паветра на вуліцы ў той дзень была каля 18 градусаў марозу.
Пісьмо... Читать далее
Дзень здароўя у Гервятах
Традыцыйна 24 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам. Большасць людзей не прыдаюць гэтай хваробе вялікага значэння, а між іншым, яна з’яўляецца вельмі каварнай. І ў Астравецкім раёне сітуацыю з захворваннем туберкулёзам нельга назваць бяспечнай.
У сувязі з гэтым у Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам супрацоўнікі раённай бальніцы, цэнтра гігіены і... Читать далее
Вынікі дня цвярозасці
У мінулую пятніцу на Астравеччыне праводзіўся чарговы дзень цвярозасці, адным з галоўных мерапрыемстваў якога была забарона продажу ў гандлёвых кропках раёна спіртнога. Невядома, што запішуць на свой рахунак арганізатары мерапрыемства, толькі медыкі падводзяць свае вынікі, і яны зусім несуцяшальныя.
У дзень цвярозасці ў раённую бальніцу былі дастаўлены 11 чалавек у стане... Читать далее
Па слядах выступленняў "Астравецкай праўды"
Зрабілі, што ў нашых сілах
Невялікая публікацыя “Драпіна на вуху? Трэба ўсыпіць!”, змешчаная ў “Астравецкай праўдзе” ў №10 за 9 лютага, выклікала вялікі рэзананс. Нагадаем: размова ў ёй ішла пра тое, што хатнім гадаванцам, у дадзеным выпадку сабаку – вельмі цяжка атрымаць кваліфікаваную ветэрынарную дапамогу ў Астраўцы, для гэтага трэба аб’ездзіць... Читать далее
"Жанчына года" працуе ў рэдакцыі
На гэтым тыдні ў Гродзенская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” назвала імёны васямнаццаці жанчын года. Сярод іх – і прадстаўніца Астравеччыны, галоўны рэдактар газеты “Астравецкая праўда” Ніна Рыбік.
Ушаноўванне жанчын года праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы. Спачатку ўсіх прывітала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня абласной арганізацыі Беларускага... Читать далее
Звяры – як людзі... Ці наадварот?
Аўтарскі ракурс Таісы Сямёнавай
Здаецца, мы з мужам капітальна “падселі” на тэлеканал “Animal planet” – проста скарбонка пазнавальнасці, асабліва для юных натуралістаў. А для нас крыніцай станоўчых эмоцый служаць перадачы “Паліцыя па абароне жывёл Хьюстана”, а таксама пра маладога ветэрынара, які вандруе па краінах “трэцяга свету”, лечыць жывёлу ў заапарках і... Читать далее
Запрашаем на сустрэчу з Карнэліем Консэкам
У чацвер, у 13 гадзін, адбудзецца закрыццё фотавыставы Карнэлія Консэка “Крыніца жыцця і любові – сям’я”, якая працавала ў дзіцячай школе мастацтваў.
За час, што дзейнічала выстава, з ёю пазнаёміліся многія жыхары Астравеччыны. У некаторых з’явіліся нават любімыя работы, на якія хочацца глядзець бясконца. Пры ўсёй сваёй уяўнай прастаце яны наводзяць... Читать далее