У рэдакцыю газеты звярнулася жанчына, якая скардзілася, што некаторыя “дальнабойшчыкі” ў Гудагаі паркуюць велікагрузныя машыны на вузкіх вуліцах пасёлка. Гэта стварае небяспечную сітуацыю. Аднойчы гэтая жанчына ледзьве не збіла дзіця, якое раптам выскачыла на праезджую частку з-за «фуры». Вуліца была не асветлена, бачнасць – нулявая. Жанчына хацела праз газету звярнуць... Читать далее
Новости
СНІД не спіць. А мы? У Астравецкім раёне зафіксаваны першы выпадак ВІЧ-інфекцыі
1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам
Аб гэтай страшнай хваробе сказана і расказана шмат. І тым не менш яна, бы жудасная пачвара, працягвае крочыць па планеце і адных назаўсёды забірае з сабой, а над другімі разяўляе пастку з атрутай у чаканні. ВІЧ і СНІД – гэта гучыць не як... Читать далее
Ушанаванне лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі Астравеччыны адбылося ў кінаканцэртнай зале “Астравец”
Яно было прымеркавана да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, які адзначаўся за тыдзень да таго.
Героямі дня ў мінулую пятніцу сталі лепшыя механізатары, жывёлаводы, спецыялісты, кіраўнікі гаспадарак — людзі, чыёй нялёгкай працай здабываецца хлеб наш надзённы. У іх адрас гучалі ў гэты дзень шчырыя словы падзякі і віншаванняў, яны... Читать далее
Запалі агеньчык дабрыні. 2 снежня ў Астраўцы пройдзе дабрачынны канцэрт
Вось ужо трэці год напярэдадні Дня інвалідаў у нашым раёне арганізоўваецца дабрачынны канцэрт у падтрымку цяжка хворых дзяцей і маладых людзей. Прызнацца, я кожны раз з хваляваннем чакаю гэтай падзеі, бо ведаю, што сэрца зноў будзе перапаўняцца самымі рознымі пачуццямі. І болем – за тых, для каго жыццё пераўтварылася ў... Читать далее
У СВК "Варняны" будуць вырошчваць яблыкі
“Хопіць спадзявацца на знешніх пастаўшчыкоў, надакучыла купляць польскія яблыкі”, – вырашылі працаўнікі СВК “Варняны” і пачалі закладку ўласнага саду.
Як расказаў галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Грымбоўскі, у “Варнянах” закладваецца сучасны прамысловы сад, які будзе складацца галоўным чынам з яблынь позніх, лёжкіх сартоў беларускай селекцыі, прывітых на напаўкарлікавых падвоях. А гэта значыць,... Читать далее
Пытанне рэпарцёру: калі пачне працаваць гарадская лазня
Пасля таго як адбыўся пажар у жаночым аддзяленні гарадской лазні, пытанне, калі яно пачне працаваць, стала для аматараў лёгкай пары самым актуальным і злабадзённым.
Вось і зусім нядаўна ў рэдакцыю газеты патэлефанавала жыхарка Астраўца, каб пацікавіцца, калі ўсё ж такі будзе адрамантавана жаночая парылка ў гарадской лазні.
За адказам на пытанне мы... Читать далее
Атрымай прыз за лепшае пытанне!
Калі не атрымліваецца сабраць інтэлектуальную каманду, ці вы ўвогуле не камандны ігрок, а інтэлектуал-адзіночка, то можаце паспрабаваць сябе ў іншай ролі – складальніка пытанняў для інтэлектуальных гульняў.
(Адзіная просьба: ігракоў, якія збіраюцца прымаць удзел у турніры, просьба захоўваць прыстойнасць і ўдзел у гэтым конкурсе не прымаць).
Лепшыя пытанні будуць уключаны ў калядны... Читать далее
Тона карпа і амаль пяцьсот кілаграмаў карася запушчаны ў Мальскае вадасховішча
Некалькі гадоў таму Мальскае вадасховішча ўзяло ў арэнду раённае аддзяленне Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. І каб прыцягнуць на яго берагі рыбакоў-аматараў, мінулай восенню старшыня аддзялення Іван Іванавіч Мушніцкі вырашыў запусціць у вадаём рыбу.
Разлік быў зроблены правільна. Паколькі для членаў БТПР білет на рыбалку каштуе напалову танней, колькасць яго членаў... Читать далее
Выратавальнікі на сувязі
Для чаго выкарыстоўваюцца аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, як стаць выратавальнікам і што будзе, калі раскласці вогнішча на сваім падвор’і – на гэтыя і іншыя пытанні адказаў падчас “прамой лініі” начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Генадзь Іванавіч Калтан.
– Добры дзень. У мяне, так бы мовіць, набалелае пытанне. Ці абавязкова ўстанаўліваць аўтаномны... Читать далее
Павіншуйце хлебаробаў!
Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі адзначаўся ў мінулую нядзелю. Але ў нашым раёне яго святкаванне аднесена на пятніцу, 25 лістапада.
У гэты дзень у кінаканцэртнай зале «Астравец» збяруцца лепшыя працаўнікі палёў і ферм, спецыялісты і кіраўнікі з усіх гаспадарак раёна, каб пачуць словы падзякі за сваю працу і атрымаць заслужаныя ўзнагароды, а... Читать далее