13:41 / 14.05.2011

А вы падрыхтавалі дакументы?

Як паказвае практыка, з надыходам вясны значна павялічваецца колькасць грамадзян, якія звяртаюцца ў падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі па пытанню атрымання або абмену пашпартоў.
У першую чаргу гэта звязана з тым, што вялікая колькасць грамадзян аддае перавагу адпачынку за мяжой. Таксама не менш важную ролю сыграла паведамленне аб павелічэнні цэн на... Читать далее

13:32 / 14.05.2011

Поспехі шашыстаў з Альхоўкі

Нядаўна ў Альхоўцы прайшло асабіста-каманднае спаборніцтва па шашках, дзе паміж сабой у стратэгіі і тактыцы змагаліся каманда школьнікаў і дарослыя ігракі вёскі. Усяго ж у спаборніцтве ўдзельнічалі трынаццаць чалавек.
Гульні паміж удзельнікамі праходзілі насычана і цікава. У выніку ва ўпорнай барацьбе, з лікам 20,5:18, перамагла каманда юных шашыстаў з Альхоўскай сярэдняй... Читать далее

13:27 / 14.05.2011

Гервяцкія стрытбалісты ў пяцёрцы лепшых

У канцы красавіка ў Гродна прайшоў абласны турнір па стрытболу сярод юнакоў і дзяўчат 1996-97 гадоў нараджэння. Астравеччыну на спаборніцтве прадстаўлялі юныя стрытбалісты з Гервят.
У выніку нашы юнакі ў сваёй групе прадэманстравалі сапраўдны майстар-клас па ўменню спрытна валодаць мячом і трапляць у кальцо. Спачатку яны абыгралі з лікам 5:2 сапернікаў... Читать далее

13:13 / 14.05.2011

Ганаровае званне “Стыпендыят “Фонду міру” прысуджана чатыром вучням Астравецкага раёна

Пра дзейнасць Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” наша газета паведамляла ўжо не адзін раз. За час яго існавання стыпендыятамі сталі 24 вучні, якія вучацца ў розных школах нашага раёна. Сёлета да іх далучылася яшчэ чацвёра.
Так, разавай стыпендыяй у памеры 105 тысяч рублёў, ганаровай граматай “За высокія паказчыкі... Читать далее

14:32 / 13.05.2011

Лепшыя тэатральныя калектывы школ Астравецкага раёна прадэманстравалі сваё майстэрства

У Астраўцы прайшоў агляд-конкурс школьных тэатральных калектываў, арганізатарам якога выступіў цэнтр пазашкольнай работы. У канцы красавіка кінаканцэртная зала “Астравец” гасцінна адчыніла дзверы перад гледачамі і юнымі акцёрамі, якія прыехалі на раённы этап абласнога агляду-конкурсу тэатральных пастановак, каб даказаць, што менавіта яны з’яўляюцца лепшымі ў раёне.
Папярэдне дзеці ўдзельнічалі ў адборачным этапе... Читать далее

15:35 / 11.05.2011

Феерверк майскіх святаў

Пачатак мая традыцыйна багаты на святы – дзяржаўныя і прафесійныя. Галоўным з якіх, безумоўна, з’яўляецца Дзень Перамогі.
Генеральнай рэпетыцыяй яго стаў традыцыйны аўтапрабег “Ад помніка да помніка”, які прайшоў 5 мая. Падчас яго ветэраны вайны і працы, моладзь, ваеннаслужачыя Узброеных Сіл, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый пабывалі ў кожнай вёсцы раёна, ля кожнага... Читать далее

14:33 / 11.05.2011

Тыдзень postfactum: шматкроп'і...

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
СЛЁЗЫ ПЕРАМОГІ...
З гэтага года Грузія адзначае Дзень перамогі 8 мая…
“Як і ўвесь цывілізаваны свет”, -- заўважыў міністр замежных спраў каўказскай рэспублікі адразу пасля ўскладання кветак да магілы невядомага салдата.
На самой справе акт аб капітуляцыі Германіі быў падпісаны 7 мая 1945 года. Аднак уступіў у сілу... Читать далее

14:24 / 11.05.2011

Жанчыны-хрысціянкі атрымалі ў падарунак ад бацюшкі жывыя ружы

У мінулую нядзелю праваслаўныя хрысціяне адзначалі Дзень Жанчын-міраносіц – менавіта ён, а не 8-га сакавіка, па сутнасці, з’яўляецца міжнародным жаночым днём, які нясе ў сабе сапраўдным духоўны пачатак.
Калі Адзінародны сын Усемагутнага Бога Айца прыняў самую ганебную ў тыя часы смерць – быў распяты на крыжы; калі ён паміраў у страшэнных... Читать далее

14:13 / 11.05.2011

Вынікі пятага тура чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях

У пятым туры раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях, які адначасова з’яўляўся другім турам абласнога завочнага асінхроннага чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?”, каманда цэнтральнай раённай бальніцы “ЦэРэБрал” упэўнена, са значным адрывам ад сапернікаў, заняла першае месца і ўмацавала сваё лідзіруючае становішча ў турнірнай табліцы.
На жаль, гэты тур прапусцілі дзве каманды:... Читать далее

15:49 / 10.05.2011

Новыя ўзнагароды лёгкаатлетаў Астравеччыны

У канцы красавіка ў Гродна прайшлі абласныя спартакіяды па лёгкай атлетыцы сярод выхаванцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ 1994-95 і 1997-98 гадоў нараджэння. У спаборніцтве ўдзельнічала 19 каманд з усёй вобласці.
На першым спаборніцтвы, якое праходзіла 22-23 красавіка, Астравецкі раён прадстаўляла дружная каманда з 15 юных спартсменаў, якія паказалі добрыя вынікі. Дзіма Бернатовіч... Читать далее