Ганаровае званне “Стыпендыят “Фонду міру” прысуджана чатыром вучням Астравецкага раёна
Пра дзейнасць Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” наша газета паведамляла ўжо не адзін раз. За час яго існавання стыпендыятамі сталі 24 вучні, якія вучацца ў розных школах нашага раёна. Сёлета да іх далучылася яшчэ чацвёра.
Так, разавай стыпендыяй у памеры 105 тысяч рублёў, ганаровай граматай “За высокія паказчыкі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці” і нагрудным знакам “Стыпендыят “Фонду міру” ўзнагароджаны пяцікласнік СШ №1 Аляксандр Рэкець, вучань Міхалішкаўскай СШ Аляксей Мацкела, школьніца з Альхоўскай школы Таццяна Сідарэвіч і адзінаццацікласніца Гудагайскай школы Юлія Букель.
Віншуем рабят з прысуджэннем ганаровага звання і жадаем новых і значных перамог і поспехаў!
Алена ЯРАШЭВІЧ.